МЗС КНР запатрабаваў ад ЗША спыніць выкарыстанне пытання Сянгана для ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая
  2019-11-14 11:43:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 лістапада афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан заклікаў ЗША неадкладна спыніць разгляд законапраекта, што датычыцца Сянгана, спыніць падтрымку супрацьпраўных гвалтоўных дзеянняў пратэстуючых і не выкарыстоўваць сянганскае пытанне для ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая.

Падчас чарговай прэс-канферэнцыі ведамства адзін з журналістаў задаў пытанне: старшыня сенацкага камітэта па замежных справах ЗША выказаў спадзяванне, што сенат ЗША прыме законапраект, які падтрымлівае пратэстуючых у Сянгане. Як Кітай ацэньвае гэты крок?

Адказваючы на пытанне журналіста, Гэн Шуан заявіў, што кітайскі бок ужо неаднаразова тлумачыў сваю пазіцыю па пытанні разгляду Кангрэсам ЗША законапраектаў, якія тычацца Сянгана.

Ён падкрэсліў, што ў цяперашні час Сянган сутыкнуўся не з пытаннем так званых правоў чалавека ці дэмакратыі, а з праблемай хутчэйшага спынення хаосу, аднаўлення парадку і абароны закона. "Амерыканскі сенатар заплюшчвае вочы на той гвалт, які здзяйсняюць пратэстуючыя ў Сянгане, адкрыта заступаецца за радыкальныя сілы і іх паслугачоў, якія дзейнічаюць у Сянгане, маючы мэтай парушыць росквіт і стабільнасць у Сянгане, стварыць перашкоды развіццю Кітая. Кітай выказвае рашучы пратэст у сувязі з гэтым".

Гэн Шуан заявіў, што ў ЗША ёсць сур'ёзныя інтарэсы ў Сянгане, і калі адпаведны законапраект будзе прыняты, гэта не толькі парушыць інтарэсы Кітая, нашкодзіць кітайска-амерыканскім адносінам, але і нанясе велізарную шкоду ўласным інтарэсам ЗША. "Кітай прыме самыя рашучыя меры ў адказ на памылковыя дзеянні ЗША, будзе непахісна абараняць інтарэсы суверэнітэту, бяспекі і развіцця".

Гэн Шуан зноў падкрэсліў, што Сянган з'яўляецца кітайскім Сянганам, справы САР Сянган тычацца выключна ўнутраных спраў Кітая і не дапускаюць ўмяшання звонку. "Мы настойліва раім ЗША разабрацца ў сітуацыі, адумацца і неадкладна спыніць разгляд законапраекта, што датычыцца Сянгана, спыніць падтрымку супрацьпраўных гвалтоўных дзеянняў пратэстуючых і не выкарыстоўваць сянганскае пытанне для ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040