Кітай плануе завяршыць будаўніцтва касмічнай станцыі ў 2022 годзе
  2019-11-18 11:14:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай плануе завяршыць будаўніцтва касмічнай станцыі і ўвесці яе ў эксплуатацыю прыкладна ў 2020 годзе, заявіў генеральны канструктар Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая Чжоу Цзяньпін. Паводле яго слоў, касмічная станцыя будзе важыць 100 тон і змяшчаць трох касманаўтаў, а пры неабходнасці можа быць пашырана.

"Галоўная мэта будаўніцтва касмічнай станцыі -- дазволіць Кітаю стаць краінай, якая самастойна асвойвае тэхналогію доўгатэрміновых пілатуемых палётаў на арбіце, а таксама мае магчымасць праводзіць доўгатэрміновыя пілатуемыя навуковыя эксперыменты дзеля ўсебаковага развіцця і выкарыстання касмічных рэсурсаў", -- заявіў Чжоу Цзяньпін падчас 4-га Кітайскага форуму высокага ўзроўню па праектаванні, які праходзіў 16-17 лістапада ва Універсітэце ім. Сунь Ятсэна.

Касмічная станцыя будзе выступаць у якасці асноўнай платформы Кітая для навуковых даследаванняў космасу. Яе мэтамі стане асваенне тэхналогій у галіне будаўніцтва і кіравання буйнымі касмічнымі аб'ектамі, адточванне тэхналогій, якія гарантуюць жыццё і здароўе касманаўтаў, а таксама будаўніцтва нацыянальнай касмічнай лабараторыі, адзначыў Чжоу Цзянпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040