Кітай выдзеліў 113,6 млрд юаняў на барацьбу з беднасцю
  2019-11-19 11:26:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З цэнтральнага бюджэту Кітая мясцовым урадам датэрмінова выдзелілі частку запланаваных на 2020 год сродкаў на барацьбу з беднасцю, паведаміла ў панядзелак Міністэрства фінансаў КНР.

Сродкі на барацьбу з беднасцю ў памеры 113,6 млрд юаняў (каля 16,2 млрд долараў) выдзеленыя 28 правінцыям, аўтаномным раёнам і гарадам цэнтральнага падпарадкавання. Гэтая сума складае 90 працэнтаў ад сумы сродкаў на барацьбу з беднасцю, зарэгістраванай на 2019 г., паведаміла Міністэрства.

Каля 14,4 млрд юаняў з вышэйзгаданых грашовых сродкаў пойдуць на падтрымку найбольш бедных раёнаў, уключаючы Тыбецкі аўтаномны раён, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, некаторыя раёны правінцый Сычуань, Юньнань і Ганьсу.

Міністэрства таксама заявіла аб тым, што паўнамоцтвы па разглядзе і сцвярджэнні выкарыстання выдзеленых на барацьбу з беднасцю сродкаў павінны быць перададзены павятовым уладам. Гэтыя сродкі не могуць быць выкарыстаны на якія-небудзь іншыя праекты або задачы, не датычныя ліквідацыі беднасці.

Кітай паставіў мэту выкараніць абсалютную беднасць да 2020 года. Па меры набліжэння тэрміну краіна акцэнтуе ўвагу на самых бедных слаях насельніцтва, якія ў асноўным пражываюць глыбока ў гарах з неспрыяльнымі прыроднымі ўмовамі і адсталай інфраструктурай або якім неабходная асаблівая дапамога.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040