Прэм'ер Дзяржсавета КНР заклікаў да актывізацыі намаганняў па рэалізацыі праекта па пераківання вады
  2019-11-19 11:28:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў прыкласці яшчэ больш намаганняў для рэалізацыі перкідвання вады з поўдня на поўнач і іншых буйных праектаў па захаванні водных рэсурсаў.

Лі Кэцян, таксама член ПК Палітбюро ЦК КПК, зрабіў гэтую заяву падчас праведзенай пад яго старшынствам рабочай нарады па пытаннях далейшай рэалізацыі праекта па перакідванні вады з поўдня на поўнач.

Завяршэнне першага этапу праекта ў частцы ўсходняга і цэнтральнага маршрутаў адыграла важную ролю ў здзяйсненні водазабеспячэння рэгіёнаў уздоўж гэтых маршрутаў, што прынесла карысць больш за 100 млн чалавек, адзначыў Лі Кэцян.

Тым не менш недахоп і нераўнамернае размеркаванне водных рэсурсаў паміж рэгіёнамі застаецца ключавой праблемай для сацыяльна-эканамічнага развіцця, адзначыў Лі Кэцян. Ён дадаў, што пытанне з недахопам вады асабліва востра стаіць у паўночных і паўночна-заходніх рэгіёнах краіны.

Лі Кэцян таксама заклікаў прадстаўнікоў улады планаваць і прасоўваць рэалізацыю праектаў па перакідванні вады з улікам гістарычнай перспектывы і цэласнага падыходу, што дапаможа супрацьстаяць ціску на эканоміку, садзейнічаць эфектыўнасці інвестыцый, стабільнаму росту і стварэнню працоўных месцаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040