На поўдні лівійскай сталіцы ў выніку авіяўдару загінулі 7 чалавек
  2019-11-19 11:29:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 лістапада ў выніку авіяўдару, нанесенага раніцай па адной з фабрык на поўдні сталіцы Лівіі Трыпалі, загінулі 7 чалавек. Пра гэта паведаміла міністэрства аховы здароўя Лівіі. У заяве міністэрства гаворыцца, што ад паветранага ўдару пацярпеў будынак кандытарскай фабрыкі, загінулі 7 чалавек: двое грамадзян Лівіі і пяць іншаземцаў. Акрамя таго, 15 чалавек атрымалі раненні. Усе параненыя былі накіраваны на лячэнне ў бліжэйшую бальніцу. Фатаграфіі Сіньхуа / Хамза Туркія

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040