Кітай заняў другое мясца па колькасці навуковых прац, якія найбольш часта цытуюцца
  2019-11-20 11:22:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заняў другое месца ў свеце па індэксе цытавання навуковых прац, напісаных кітайскімі навукоўцамі, паведаміў дзяржаўны аналітычны цэнтр. Колькасць такіх прац кітайскіх навукоўцаў у свеце за апошняе дзесяцігоддзе – 30755, што складае 20% агульнасусветнай колькасці навуковых публікацый, гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Інстытутам навуковай і тэхнічнай інфармацыі Міністэрства навукі і тэхналогій КНР.

Па стане на верасень 2019 года Кітай займаў другое месца ў свеце па колькасці самых папулярных работ -- 1056, што складае 32,6% усіх падобных работ у свеце, паказана ў дакладзе. У ім таксама гаворыцца, што ў агульнай складанасці 11318 навуковых апублікаваных у часопісах прац у 2018 годзе выйшлі з-пад пяра кітайскіх навукоўцаў, што з'яўляецца другім паказчыкам у свеце.

Згодна з дакладам, за апошняе дзесяцігоддзе самымі папулярнымі сталі кітайскія навуковыя працы ў галіне матэрыялазнаўства, хіміі і інжынерных тэхналогій. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040