Карычневая вялікая панда ўзятая на пажыццёвае ўтрыманне
  2019-11-21 16:14:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самец вялікай панды карычнева-белай афарбоўкі па мянушцы Ціцзай нарадзіўся ў 2009 годзе. Ён быў узяты на пажыццёвае ўтрыманне некамерцыйнай арганізацыяй Pandas International са штаб-кватэрай у амерыканскім Дэнверы.

У апошнія гады арганізацыя перадала цэнтру па вывучэнні пандаў вакцыны, лабараторныя апараты, сухое малако, ложкі для дзіцянятаў, аказаўшы цэнтру дапамогу ва ўтрыманні і развядзенні вялікіх панд, а таксама ў доглядзе за іх дзіцянятамі.

Першая карычневая вялікая панда была знойдзена ў гарах Ціньлін у 1985 годзе, амаль усе фатаграфіі дзікіх бамбукавых мядзведзяў такой афарбоўкі былі знятыя ў гэтым раёне. Адна з карычневых вялікіх пандаў трапіла ў аб'ектыў камеры ў дзяржаўным прыродным запаведніку «Чанцин» у сакавіку мінулага года.

Цэнтр выказаў спадзяванне, што ўзяцце панды Ціцзай на пажыццёвае ўтрыманне прыцягне больш міжнародных і айчынных арганізацый і людзей да аховы вялікіх пандаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040