Рэгіянальная вытворчая актыўнасць ЗША ў лістападзе працягвае расці
  2019-11-22 17:33:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22 лістапада - Федэральны рэзервовы банк Філадэльфіі ў чацвер паведаміў аб працягу росту рэгіянальнай вытворчай актыўнасці ў ЗША ў лістападзе.

Паводле даных кастрычніцкага агляду дзелавых перспектыў прамысловасці, агульныя паказчыкі засталіся станоўчымі нягледзячы на тое, што іх дынаміка ў гэтым месяцы была змешанай. Паказчык агульнай актыўнасці павялічыўся, аднак індыкатары новых заказаў, паставак і занятасці знізіліся ў параўнанні з мінулым месяцам.

Індэксы будучай актыўнасці засталіся станоўчымі, што сведчыць аб аптымізме ў дачыненні да росту на працягу наступных шасці месяцаў.

Федэральны рэзервовы банк Філадэльфіі з'яўляецца адным з 12 рэгіянальных федэральных рэзервовых банкаў, якія разам з Саветам кіраўнікоў, што знаходзіцца ў Вашынгтоне, складаюць Федэральную рэзервовую сістэму ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040