Каманда кітайскай місіі "Чан'э-4" стала лаўрэатам Каманднага Залатога медаля брытанскага Каралеўскага таварыства аэранаўтыкі
  2019-11-27 15:05:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каманда кітайскай місіі "Чан'э-4" удастоілася Каманднага Залатога медаля сёлета, які прысуджаецца Каралеўскім таварыствам аэранаўтыкі Вялікабрытаніі. Уручаны кітайскай дэлегацыі на чале з генеральным канструктарам нацыянальнай месячнай праграмы, акадэмікам Інжынернай акадэміі Кітая У Вэйжэнем Камандны Залаты медаль -- першая ўзнагарода, лаўрэатамі якой стала каманда з КНР за больш чым 150-гадовую гісторыю ўручэння прэміі Каралеўскім таварыствам аэранаўтыкі.

Члены кітайскай місіі "Чан'э-4" заваявалі медаль за "выбітныя дасягненні ў выкананні мяккай пасадкі на адваротным баку Месяца", заявіў старшыня камітэта па прысуджэнні медалёў і ўзнагарод Біл Таек.

"Даследаванне космасу -- агульнае імкненне ўсяго чалавецтва, якое мае важнае значэнне для будучыні чалавечай супольнасці. Такім чынам, мы спадзяёмся на больш актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва дзеля сумеснага вывучэння касмічнай прасторы і дасягнення навуковых адкрыццяў", -- сказаў У Вэйжэнь. "У будучым мы плануем стварыць навукова-даследчую станцыю на Паўднёвым полюсе Месяца з мэтай далейшага вывучэння загадак натуральнага спадарожніка Зямлі", -- заявіў ён.

Каралеўскае таварыства аэранаўтыкі -- адно з найстарэйшых авіяцыйных таварыстваў у свеце. Штогадовымі ўзнагародамі адзначаюць выдатныя каманды і асоб па ўсім свеце ў галіне аэракасмічных даследаванняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040