Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў важнасць якаснай распрацоўкі 14-га пяцігадовага плана
  2019-11-27 15:09:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян адзначыў важнасць якаснай распрацоўкі 14-га пяцігадовага плана (2021—2025). Гэтую заяву ён зрабіў у панядзелак падчас нарады, прысвечанай новаму плану.

З моманту ўвядзення ў дзеянне 13-га пяцігадовага плана Кітай паглыбіў рэформы ва ўсіх галінах, пашырыў адкрытасць і дамогся мэтаў, указаных у плане па графіку, адзначыў Лі Кэцян.

Прытрымліваючыся прынцыпу "дасягненне прагрэсу пры захаванні стабільнасці", усе рэгіёны і ведамствы краіны здолелі паглыбіць рэформы, падхапілі ініцыятыву далейшага пашырэння адкрытасці, эфектыўна адрэагавалі на ўсе рызыкі і складанасці, выкліканыя ўнутранымі і знешнімі фактарамі, а таксама дамагліся сярэдневысокіх тэмпаў эканамічнага росту ў разумных маштабах, дадаў прэм'ер.

На фоне магчымай больш складанай знешняй абстаноўкі, росту нявызначанасцяў і праблем, для Кітая настаў крытычны час для змены мадэлі развіцця, паляпшэння структуры эканомікі і выбару новых рухаючых сіл росту, адзначыў ён.

Каб забяспечыць якасную распрацоўку пяцігадовага плана, Кітай павінен вывучыць усе магчымасці і праблемы, аддаць прыярытэт развіццю і ўзяць за аснову ўласныя ўмовы, улічваючы стадыю развіцця краіны, заявіў Лі Кэцян.

Прэм'ер асабліва адзначыў некалькі прынцыпаў распрацоўкі новага плана, уключаючы неабходнасць захоўваць эканамічную актыўнасць ва ўмераных межах, падтрымліваць высакаякаснае развіццё, надаваць асаблівае значэнне канцэпцыі "Чалавек вышэй за ўсё", падкрэсліваць важную ролю рэформаў і інавацыі ў пераадоленні цяжкасцяў.

Лі Кэцян падкрэсліў важнасць планавання ключавых элементаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця на перыяд дзеяння 14-га пяцігадовага плана.

Для падтрымкі эканамічнага развіцця, паляпшэння дабрабыту насельніцтва і абароны ад рызык павінны быць зроблены значныя палітычныя крокі, адзначыў Лі Кэцян.

Таксама павінен быць рэалізаваны пакет найважнейшых рэформаў і ініцыятыў па пашырэнні адкрытасці, каб удасканаліць уласныя, унутраныя рухаючыя сілы росту і стымуляваць рынкавую актыўнасць.

Павінны быць запушчаныя буйныя праекты ў мэтах расшыўкі вузкіх месцаў, стымулявання эканамічнага апгрэйду, надання новага імпульсу развіццю і паляпшэння жыцця людзей, сказаў прэм'ер.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040