Даходы Кітая ад уязнога турызму могуць перавысіць 130 млрд долараў
  2019-11-28 16:25:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Уязны турызм у Кітай дэманструе стабільны рост, а даходы ад яго за 2019 год могуць перавысіць 130 млрд долараў, паведаміла Кітайская акадэмія турызму. Паводле яе даных, летась агульная колькасць турыстаў, якія наведалі Кітай, склала 141 млн чалавек. Прыбыткі краіны ад уязнога турызму склалі 127,1 млрд долараў.

Апублікаваны сёння акадэміяй даклад аб развіцці ўязнога турызму ў Кітаі ў бягучым годзе паказвае, што больш за ўсё ў Кітай прыязджае турыстаў з Азіі -- 60 працэнтаў усіх турыстаў. Гэта турысты з М'янмы, В'етнама, Рэспублікі Карэя, Японіі, а таксама з ЗША. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040