Еўрапарламент ухваліў новы склад Еўракамісіі
  2019-11-28 16:27:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы склад Еўракамісіі на чале з Урсула фон дэр Ляен -- першай жанчынай на пасадзе старшыні гэтага органа – ухвалены ў Страсбургу членамі Еўрапарламента.

"За" прагаласаваў 461 дэпутат, "супраць" -- 157, 89 еўрапарламентарыяў устрымаліся. Такі вынік галасавання не стаў нечаканым, бо Урсула фон дэр Ляен за апошнія дні ўжо вырашыла ўсе спрэчныя пытанні ў сваіх кантактах з еўрапейскімі заканадаўцамі.

З таго моманту, як Урсула фон дэр Ляйен была абрана на пасаду старшыні Еўракамісіі лідарамі 28 краін-членаў ЕС, яе пазіцыя была вельмі хісткай. На першым галасаванні па яе кандыдатуры ў Еўрапарламенце яна атрымала ўхваленне з перавагай усяго толькі ў дзевяць галасоў, пасля чаго некалькі прапанаваных ёю кандыдатур на пасады еўракамісараў былі адхілены еўрадэпутатамі. З-за гэтага новы склад Еўракамісіі прыступіць да сваёй працы на некалькі тыдняў пазней за запланаваны тэрмін.

Перад пачаткам апошняга галасавання Урсула фон дэр Ляен выступіла з прамовай. Новы склад Еўракамісіі прыступіць да працы з 1 снежня, але да гэтага ён павінен атрымаць яшчэ кваліфікаваную большасць у Еўрапейскім савеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040