Група кітайскіх і замежных навукоўцаў выявіла новы від драпежнага дыназаўра памерам з пеўня ў правінцыі Хэбэй. Астанкі асобіны новага віду Xunmenglong yingliangis належаць драпежнаму дыназаўру невялікага памеру, які жыў у раннім Крэйдавым перыядзе. Нягледзячы на няпоўнасць выкапняў астанкаў, навукоўцы мяркуюць, што дыназаўр быў каля 60 см у даўжыню і меў гнуткую шыю і лёгкі чэрап. Пра гэта паведаміў кіраўнік навуковай групы, прафесар Кітайскага геалагічнага ўніверсітэта Сін Ліда. Паводле яго слоў, гэты дыназаўр з маленькімі, але вострымі зубамі выгнутай формы быў асабліва агрэсіўным. "Гэта адкрыццё мае вялікае значэнне для разумення эвалюцыі дыназаўраў", -- сказаў Сін Ліда, дадаўшы, што асобіна можа служыць у якасці калібровачнай кропкі для рэканструкцыі біягеаграфічных і стратыграфічных мадэляў. У навуковую групу таксама ўваходзяць выканаўчы куратар Сусветнага музея камянёў Ніў Кэчэн, Тэцута Міяшыта з Чыкагскага ўніверсітэта і вядомы канадскі палеантолаг Філіп Кары. У часопісе «Cretaceous Research» апублікаваны артыкул аб іх адкрыцці. - Р -