Кітай дамогся прарыву ў сферы прафесійнай адукацыі
  2019-12-02 11:11:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай дамогся значных поспехаў у сферы прафесійнай адукацыі, гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі КНР. У прафесійна-тэхнічных вучэльнях па ўсёй краіне палепшыліся ўмовы дзякуючы пашырэнню доступу да вучэбнай тэхнікі, лічбавых рэсурсаў і бесправадных сетак, гаворыцца ў ім.

У 2017 годзе ў прафесійна-тэхнічныя вучэльні па ўсёй краіне было залічана каля 3,51 млн абітурыентаў, што на 75 тыс. чалавек больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. У дакладзе таксама адзначаецца, што агульная колькасць студэнтаў у названых навучальных установах дасягнула 11,05 млн чалавек, павялічыўшыся на 221 тыс. чалавек у гадавым вылічэнні.

У той жа час навучэнцаў прыцягвае кампетэнтнасць выкладчыцкага складу ў прафесійна-тэхнічных вучэльнях. Згодна з дакладам, у 2017 годзе колькасць выкладчыкаў, якія працуюць на поўную стаўку, складала 482 тыс. чалавек. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040