Кітай дамогся прагрэсу ў прафілактыцы і лячэнні СНІДу
  2019-12-03 14:27:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай дасягнуў прагрэсу ў прафілактыцы і лячэнні СНІДу, захаваўшы ўзровень захворвання на нізкім узроўні, заявіў дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя Кітая.

Перадача СНІДу з дапамогай пералівання крыві практычна зведзена на нішто, а перадача шляхам ўнутрывеннай наркаманіі і ад маці дзіцяці эфектыўна стрымліваецца, заявіла вышэйпаказанае ведамства ў сваім афіцыйным запісе ў WeChat.

Паводле даных Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя, па стане на канец кастрычніка бягучага года ў Кітаі пражываюць 958 тысяч чалавек са СНІДам і ВІЧ. Гэтыя лічбы з'явіліся пасля таго, як было абвешчана, што за першыя 10 месяцаў гэтага года было зарэгістравана 131 тысяча новых выпадкаў інфіцыравання.

Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя Кітая прыняў меры па барацьбе з перадачай інфекцыі палавым шляхам, які з'яўляецца асноўным спосабам інфіцыравання ў Кітаі, а таксама ліквідацыі перадачы ад маці да дзіцяці.

Паводле даных камітэта, рэгіёны з адносна высокім узроўнем захворвання і дэпрэсіўныя раёны, а таксама маладыя людзі і студэнты сталі прыярытэтнымі напрамкамі працы медыкаў.

Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя абяцаў узмацніць прапагандысцкую і асветніцкую працу з тым, каб сярод мер па прафілактыцы і лячэнні таксама павысіць асабістую дасведчанасць аб абавязках у галіне здароўя і ўзмацніць барацьбу з парушэннямі закона і злачынствамі, звязанымі з перадачай СНІДу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040