АБР і Мангольская карпарацыя TESO падпісалі крэдытнае пагадненне на суму 7,5 млн долараў ЗША
  2019-12-02 16:30:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Азіяцкі банк развіцця / АБР / і Мангольская карпарацыя TESO падпісалі крэдытнае пагадненне на суму 7,5 млн долараў ЗША. Пра гэта ў панядзелак паведаміў АБР на сваім афіцыйным вэб-сайце.

З мангольскага боку дакумент падпісаў прэзідэнт карпарацыі TESO Адангійн Цогтгэрэл, з боку АБР-яго пастаянны прадстаўнік Павіт Раманчандран. Грашовыя сродкі будуць накіраваныя на закупку сучаснага абсталявання і прасоўванне малочнай прадукцыі кампаніі ў Манголіі.

Па словах прадстаўніка АБР, інвестыцыі ў сельскагаспадарчыя вытворча-збытавыя ланцужкі могуць аказаць істотны ўплыў на развіццё эканомікі Манголіі. "Я ўпэўнены, што гэты праект з'яўляецца добрай навіной для сельскіх хатніх гаспадарак, паколькі трэцяя частка насельніцтва Манголіі пражывае ў сельскай мясцовасці", -- сказаў П. Раманчандран, дадаўшы, што жывёлагадоўля і вытворчасць малака часта з'яўляюцца асноўнымі крыніцамі даходу сельскіх жыхароў.

TESO з'яўляецца вядучай карпарацыяй па вытворчасці прадуктаў харчавання і напояў у Манголіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040