ЗША адновяць пошліны на імпарт сталі і алюмінія з Бразіліі і Аргенціны
  2019-12-03 16:41:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША адновяць дзеянне пошлін на імпарт алюмінія і сталі з Бразіліі і Аргенціны. Пра гэта заявіў у панядзелак у "Твітэры" прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп. Ён падкрэсліў, што значная дэвальвацыя нацыянальных валют Бразіліі і Аргенціны не ідзе на карысць амерыканскім фермерам, таму ЗША адновяць дзеянне пошлін на імпарт сталі і алюмінія з гэтых краін.

Белы дом і Офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША пакуль не апублікавалі заяваў з гэтай нагоды. Як паведамляюць бразільскія СМІ, прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару заявіў у панядзелак, што абмяркуе гэта пытанне з міністрам эканомікі краіны і пры неабходнасці патэлефануе кіраўніку Белага дома.

У сакавіку мінулага года Д. Трамп абвясціў аб увядзенні пошлін на сталь і алюміній ў памеры 25 і 10 працэнтаў адпаведна, заявіўшы, што імпарт гэтых металаў – пагроза нацыянальнай бяспецы Злучаных Штатаў. Пасля гэтага Рэспубліка Карэя, Бразілія і Аргенціна пагадзіліся ўвесці квоты на экспарт сталі і алюмінія ў ЗША ў абмен на вызваленне ад пошлін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040