Асноўны закон КНР аб САР Аамэнь -- падмурак росквіту і стабільнасці ў раёне
  2019-12-04 10:53:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Эксперты і навукоўцы з мацерыковай часткі Кітая і САР Аамэнь назвалі Асноўны закон КНР аб Спецыяльным адміністрацыйным раёне Аамэнь прававым падмуркам доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці. Такую заяву яны зрабілі падчас семінара ў гонар 20-годдзя прыняцця Асноўнага закона, арганізаванага ў кітайскай сталіцы Камісіяй па пытаннях Асноўнага закона КНР аб САР Аамэнь пры ПК УСНП.

Паспяховая рэалізацыя прынцыпу "адна дзяржава, два лады" ў Аамэне ў поўнай меры сведчыць аб тым, што Асноўны закон -- гэта добры закон, адзначылі эксперты. Прынцып "адна дзяржава, два лады" паказвае рашучасць цэнтральнага ўрада Кітая і яго гатоўнасць ахоўваць нацыянальны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця, а таксама доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць у Аамэне, падтрымліваць і паляпшаць сістэму "адна дзяржава, два лады", рашуча абараняць дзейснасць Канстытуцыі КНР і Асноўнага закона, спрыяць поўнаму, дакладнаму і эфектыўнаму выкананню Асноўнага закона ў САР Аамэнь.

У семінары ўзялі ўдзел больш за 80 чалавек: члены камісіі, эксперты і навукоўцы з мацерыковага Кітая і Аамэня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040