Кітай пабудуе касмічную сонечную электрастанцыю да 2035 года
  2019-12-04 10:56:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай плануе пабудаваць касмічную сонечную электрастанцыю магутнасцю 200 тон мегават да 2035 года, паведаміла Кітайская акадэмія касмічных тэхналогій. Электрастанцыя будзе лавіць сонечную энергію, якая ніколі не трапляе на планету, сказаў навуковы супрацоўнік акадэміі Ван Лі падчас удзелу ў 6-м кітайска-расійскім інжынерна-тэхнічным форуме, які прайшоў на мінулым тыдні ў горадзе Сямэнь правінцыі Фуцзянь на паўднёвым усходзе Кітая.

Гэта энергія пераўтворыцца ў мікрахвалі або лазернае выпраменьванне, а затым будзе перадавацца па бесправадной сетцы на паверхню Зямлі для выкарыстання. "Мы спадзяёмся на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і здзяйсненне навукова-тэхналагічных прарываў, каб чалавецтва магло хуткім чынам ажыццявіць мару аб неабмежаванай чыстай энергіі", -- заявіў Ван Лі.

У параўнанні з традыцыйнымі крыніцамі энергіі, якія ў большай меры нясуць адказнасць за сур'ёзныя экалагічныя праблемы, касмічная сонечная энергія з'яўляецца больш эфектыўнай і ўстойлівай, прапаноўваючы надзейнае рашэнне для энергазабеспячэння спадарожнікаў, пацярпелых ад стыхійных бедстваў раёнаў або аддаленых раёнаў на Зямлі. Канцэпцыя збору сонечнай энергіі ў космасе была папулярызавана пісьменнікам-фантастам Айзэкам Азімавым у 1941 годзе. Амерыканскі аэракасмічны інжынер Пітэр Глэйзер у 1968 годзе напісаў афіцыйную прапанову аб стварэнні геліястанцыі ў космасе.

Кітай прапанаваў розныя рашэнні для збору сонечнага святла і здзейсніў шэраг важных прарываў у галіне бесправадной перадачы энергіі пасля таго, як у 2008 годзе ў краіне касмічная сонечная электрастанцыя была ўключана ў якасці ключавой даследчай праграмы. Кітай будуе выпрабавальную базу ў прыгарадзе Чунціна для вывучэння магутнай бесправадной перадачы энергіі і яе ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Аб'ём запланаваных капіталаўкладанняў у рэалізацыю праекта складае 200 млн юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040