Каментарый: законапраект ЗША аб Ганконгу не пацягне за сабой нічога добрага
  2019-12-05 10:54:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нягледзячы на неаднаразовыя сур'ёзныя прадстаўленні і рэзкае пярэчанне кітайскага боку, ўлады ЗША самавольна прынялі так званы законапраект аб правах чалавека і дэмакратыі ў Ганконгу, адкрыта і груба ўмяшаліся ва ўнутраныя справы Кітая, што сур'ёзна парушыла росквіт і стабільнасць Ганконга. Аднак злосны намер амерыканскіх уладаў не збудзецца.

Эканамічнае развіццё і мірнае жыццё насельніцтва Ганконга апынуліся ва ўладзе хаосу і беспарадкаў ў кітайскім мегаполісе, якія працягваюцца ўжо паўгода. Статыстычныя даныя паказваюць, што агульны аб'ём продажаў рознічнага гандлю ў мегаполісе за кастрычнік знізіўся на 24,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, што з'яўляецца найбольшым працэнтам паніжэння за ўсю гісторыю. У выніку, па здагадцы экспертаў, беспрацоўе ў кітайскім адмысловым адміністрацыйным раёне працягне расці на аснове існуючага паказчыка -- 3,1%.

ЗША здаўна маюць важныя эканамічныя інтарэсы ў кітайскім Ганконгу. Зараз там працуе больш за 1300 амерыканскіх кампаній, у тым ліку каля 300 рэгіянальных штаб-кватэр і больш за 440 рэгіянальных прадстаўніцтваў, якія адказваюць за бізнес сваіх кампаній ва ўнутраных раёнах Кітая, а таксама рэгіёнах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. У тым выпадку, калі ў Вашынгтоне будуць падтрымліваць правакацыі і беспарадкі на вуліцах Ганконга, вышэйназваныя амерыканскія кампаніі абавязкова панясуць вялікія страты.

Больш за тое, менавіта ганебныя дзеянні амерыканскага боку прывялі да ўзнікнення вельмі негатыўных наступстваў падзей у Ганконгу па-за межамі САР. У апошні час у шэрагу краін прагучалі пагрозы -- мясцовыя пратэстоўцы абяцаюць ператварыць іх населеныя пункты ў другІ Ганконг, што выклікала трывогу на месцы падзей. Эксперты папярэджваюць, што ў выпадку, калі пратэстныя акцыі будуць спалучацца з сепаратызмам, экстрэмізмам і тэрарызмам, то гэты страшны вірус распаўсюдзіцца па ўсім свеце, у выніку пацерпяць многія краіны.

Мэта амерыканскага боку заключаецца ў тым, каб стрымліваць развіццё Кітая шляхам беспарадкаў. Аднак амерыканскі бок недаацэньвае рашучую волю кітайскага народа абараняць росквіт і стабільнасць Ганконга, а таксама яго здольнасць да абароны дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця краіны. Неабходныя контрмеры будуць прыняты Кітаем у адпаведнасці з развіццём сітуацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040