Медыякарпарацыя Кітая стварыла свой мазгавы цэнтр
  2019-12-05 16:10:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 снежня створаны мазгавы цэнтр Медыякарпарацыі Кітая. На цырымоніі яго адкрыцця кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн выказаў надзею, што мазгавы цэнтр паслужыць пляцоўкай для актывізацыі дыялогу паміж медыйнымі мазгавымі цэнтрамі ўсяго свету, дапаможа пашырэнню аўтарытэту і пазнавальнасці кітайскіх экспертаў на сусветнай арэне і прыцягненню ўсё большай колькасці замежных спецыялістаў у Кітай.

Шэнь Хайсюн падкрэсліў, што сучасны свет далёка не ідэальны: падымаюць галаву пратэкцыянізм і палітыка аднабаковых дзеянняў. Паводле яго слоў, перад тварам складанай сусветнай абстаноўкі, якая пастаянна змяняецца, сродкі масавай інфармацыі павінны гуляць канструктыўную, а не дэструктыўную ролю, арыентавацца на прасоўванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва замест пагаршэння спрэчак.

Адкрыццё мазгавога цэнтра прайшло на палях арганізаванага Медыякарпарацыяй Кітая III саміту сусветных СМІ. На ім прысутнічалі звыш 300 палітыкаў, прадпрымальнікаў, кіраўнікоў кітайскіх і замежных СМІ. Яны абмеркавалі такія пытанні, як выклікі і магчымасці для СМІ ў эпоху новых тэхналогій, мадэрнізацыя сістэмы збору і перадачы інфармацыі з дапамогай тэхналогіі 5G.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040