Юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў праводзіць першыя слуханні па справе аб абвяшчэнні імпічменту Д. Трампу
  2019-12-05 16:12:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Узначалены дэмакратамі Юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў 4 снежня праводзіць першыя публічныя слуханні ў сувязі са справай аб абвяшчэнні імпічменту прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

"Мы не можам чакаць выбараў для вырашэння цяперашняга крызісу", -- сказаў старшыня камітэта Джэры Надлер у сваёй уступнай прамове. "Калі гэта праўда, што прэзідэнт Трамп здзейсніў правапарушэнне або правапарушэнні, якія цягнуць імпічмент, то мы павінны дзейнічаць хутка, каб выканаць свой абавязак і абвінаваціць яго адпаведным чынам", -- дадаў ён.

Высокапастаўлены рэспубліканец камітэта Даг Колінз накінуўся на дэмакратаў з абвінавачваннямі ў тым, што яны спрабуюць падвергнуць імпічменту Д. Трампа з моманту яго абрання, заявіўшы, што расследаванне справы аб імпічменце кіруецца хутчэй "гадзінамі і календаром", чым "фактамі".

Названыя заявы былі зробленыя пасля ўступных заяў чатырох прафесараў канстытуцыйнага права, якія пазней адкажуць на пытанні юрыстаў і заканадаўцаў абодвух бакоў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040