Японскі парламент ратыфікаваў пагадненне аб гандлі з ЗША
  2019-12-05 16:19:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Японскі парламент ратыфікаваў пагадненне аб гандлі з ЗША, што азнаменавала завяршэнне Японіяй унутранай працэдуры па сцвярджэнні двухбаковага пагаднення аб гандлі. Дакумент уступіць у сілу 1 студзеня будучага года.

Пасля ўступлення пагаднення ў сілу будуць адменены пошліны на ўвоз у Японію ялавічыны, свініны, сыру, віна і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў з ЗША на агульную суму каля сямі мільярдаў долараў. ЗША адменяць пошліны на японскія камплектуючыя для кандыцыянераў, паліўныя элементы, акуляры і іншыя прамысловыя тавары.

Пры гэтым пагадненне не прадугледжвае адмену пошлін на японскія аўтамабілі і запчасткі, што выклікала крытыку пагаднення з боку японскай апазіцыі, якая назвала яго "нераўнапраўнай дамовай".

Японія і ЗША працягваюць кансультацыі па адмене пошлін на прадукцыю японскага аўтапрама, аднак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакуль не выклаў сваю пазіцыю адносна правядзення перамоў па адмене пошлін на японскія аўтамабілі да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў лістападзе наступнага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040