Кітай рэфармуе судовыя органы з выкарыстаннем інтэрнэт-тэхналогій
  2019-12-05 16:21:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З сакавіка па кастрычнік зарэгістраваныя карыстальнікі завяршылі 3,14 млн судовых разглядаў праз дадатак смарт-судоў, гаворыцца ў Белай кнізе, апублікаванай Вярхоўным народным судом у сераду.

У Белай кнізе "Кітайскія суды і судовая сістэма ў інтэрнэце" паведамляецца, што 1,16 млн чалавек і 73,2 тыс. адвакатаў зарэгістраваліся ў дадатку смарт-судоў. Кітай прыклаў велізарныя намаганні па стварэнні такіх судоў, выкарыстоўваючы вялікія даныя, хмарныя вылічэнні, штучны інтэлект і блакчэйн. Раней сёлета ВНС запусціў у 12 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню эксперыментальны праект "Мабільныя мікрасуды", якія прадстаўляюць комплексныя паслугі: падача дакументаў, слуханне, пасрэдніцтва і абмен доказамі з мэтай палягчэння судовых працэдур. Такая комплексная сістэма абслугоўвання судовых разглядаў накіравана на тое, каб карыстальнікі маглі завяршыць судовае разбіральніцтва без неабходнасці ісці ў суд. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040