Пасол КНР у ЗША заклікаў кітайскія і амерыканскія кампаніі надаць імпульс развіццю двухбаковага супрацоўніцтва
  2019-12-06 15:29:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасол КНР у ЗША Цуй Цянькай заявіў аб тым, што кітайска-амерыканскія адносіны адчуваюць зараз важны паваротны момант. У сітуацыі, калі гандлёвыя спрэчкі вырашыць вельмі складана, трэба захоўваць павышаную пільнасць і не даваць якія-небудзь сілам магчымасці ўмешвацца ў кантакты паміж дзвюма краінамі. Пасол таксама адзначыў, што кампаніі абедзвюх краін павінны надаць станоўчы імпульс паглыбленню дружбы і супрацоўніцтва.

Выступаючы на штогадовай гутарцы Нацсавета па амерыканска-кітайскім гандлі, Цуй Цянькай адзначыў, што за апошні год над Кітаем і ЗША навіслі чорныя хмары непаразумення. Дэлегацыі дзвюх краін зараз прыкладаюць агульныя намаганні для вырашэння супярэчнасцей.

"Я веру, што дыялог і кансультацыі на раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай аснове пераадолеюць складанасці ў гандлёва-эканамічных адносінах, і Кітай і ЗША вернуцца да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", -- падкрэсліў Цуй Цянькай. Паводле яго слоў, Кітай і Злучаныя Штаты -- ключавыя бакі ў садзейнічанні міру, стабільнасці і росквіту ва ўсім свеце.

Старшыня Нацсавета па амерыканска-кітайскім гандлі Крэйг Ален заявіў, што амерыканскія дзелавыя колы вельмі зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Кітаем у сферы бізнесу, спадзяюцца на ўмацаванне супрацоўніцтва ў інвестыцыях, экспарце і іншых галінах, а таксама разлічваюць на пабудову больш моцных і здаровых двухбаковых адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040