У свеце працуе 550 Інстытутаў Канфуцыя
  2019-12-11 14:08:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 снежня ў горадзе Чанша правінцыі Хунань адкрылася Міжнародная канферэнцыя па пытаннях выкладання кітайскай мовы. Як стала вядома, на сёння ў 162 краінах працуе 550 Інстытутаў Канфуцыя і 1172 школы і класы Канфуцыя.

Канферэнцыя прысвечана пытанням інавацый і развіцця выкладання кітайскай мовы як замежнай. Удзельнікі абмяркуюць пытанні стандартаў у выкладанні, кампетэнтнасці выкладчыкаў, выбар навучальных матэрыялаў, методыкі выкладання, правядзення экзаменаў і паглыблення супрацоўніцтва ў галіне міжнароднай адукацыі і выкладання кітайскай мовы. У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 1000 кітайскіх і замежных прадстаўнікоў з больш чым 160 краін, у тым ліку рэктары ўніверсітэтаў, у якіх адкрыты Інстытуты Канфуцыя, кіраўнікі школ, класаў і Інстытутаў Канфуцыя з кітайскага боку, а таксама кіраўніцтва Сусветнай асацыяцыі выкладчыкаў кітайскай мовы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040