Праца механізму вырашэння спрэчак СГА будзе парушана з-за блакавання Апеляцыйнага органа, але не спыніцца - кіраўнік СГА
  2019-12-12 10:47:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзейнасць Апеляцыйнага органа СГА будзе афіцыйна заблакаваная з 11 снежня, што, несумненна, парушыць працу механізму арганізацыі па ўрэгуляванні спрэчак, але гэта не азначае, што механізм, заснаваны на правілах, канчаткова страціць сілу. Пра гэта ў аўторак заявіў генеральны дырэктар СГА Раберту Азеведу. Выступаючы на прэс-канферэнцыі пасля двухдзённага пасяджэння Генеральнага савета СГА, Р. Азеведу абвясціў, што з 11 снежня Апеляцыйны орган больш не зможа прымаць да разгляду новыя рашэнні па спрэчках. Паводле яго слоў, гэта, несумненна, нашкодзіць механізму ўрэгулявання спрэчак СГА і паставіць "нявырашаныя" гандлёвыя спрэчкі ў "няпэўнае" становішча.

Аднак гендырэктар арганізацыі лічыць, што блакаванне Апеляцыйнага органа не прывядзе да спынення працы механізму СГА па ўрэгуляванні спрэчак на аснове правілаў. Члены СГА змогуць не толькі працягваць вырашаць гандлёвыя спрэчкі з дапамогай кансультацый і дакладаў груп экспертаў, але і ўрэгуляваць пытанні, звязаныя з пераглядам спрэчак, іншымі спосабамі, такімі як арбітраж.

Апеляцыйны орган з'яўляецца важнай часткай механізму СГА па ўрэгуляванні спрэчак. Будучы фактычна "Вярхоўным судом" у сферы міжнароднага гандлю, Апеляцыйны орган мае права на перагляд першапачатковых арбітражных дакладаў, апублікаваных групамі экспертаў СГА. Пры гэтым яго пастанова разглядаецца як "канчатковае судовае рашэнне", якое мае абавязковую сілу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040