Кітайскі прадстаўнік заклікаў прадухіліць аднаўленне напружанасці і канфрантацыі на Карэйскім паўвостраве
  2019-12-13 14:32:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пастаянны прадстаўнік КНР пры ААН Чжан Цзюнь у сераду заклікаў міжнародную супольнасць, асабліва асноўныя бакі па праблеме Карэйскага паўвострава, заняць аб'ектыўную і справядлівую пазіцыю, разглядаць гэтую праблему ў агульным кантэксце і на працяглую перспектыву, прыкласці больш намаганняў для разрадкі абстаноўкі, садзейнічання паўночнакарэйска-амерыканскаму дыялогу і кансультацыям, прасоўвання палітычнага працэсу на паўвостраве, а таксама прадухіліць аднаўленне напружанасці і канфрантацыі на паўвостраве.

Заканчваючы сваю прамову, Чжан Цзюнь падкрэсліў, што Кітай увесь час настойваў на дэнуклеарызацыі паўвострава, падтрыманні міру і стабільнасці на паўвостраве і вырашэнні праблемы шляхам дыялогу і кансультацый. Кітайскі бок адказна падыходзіць да правядзення цесных кантактаў і кансультацый з зацікаўленымі бакамі, гуляе канструктыўную ролю ў прасоўванні мірных перамоваў. Кітай гатовы прыкласці сумесныя з іншымі бакамі намаганні па дасягненні дэнуклеарызацыі і захаванні трывалага міру і стабільнасці на паўвостраве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040