Кітайскі месяцаход паставіў рэкорд працягласці місіі на Месяцы
  2019-12-13 14:38:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі месяцаход "Юйту-2" паставіў рэкорд працягласці місіі на натуральным спадарожніку Зямлі: ён працуе на адваротным баку Месяца ўжо больш за 340 дзён. Раней рэкорд належаў савецкаму "Месяцаходу-1", місія якога працягвалася 321 дзень.

"Юйту-2" апынуўся на адваротным баку натуральнага спадарожніка Зямлі са студзеня 2019 года. Ужо тады ён быў уладальнікам цэлай серыі рэкордаў. Гэта першы месяцаход, які высадзіўся на «цёмны бок» Месяца. Гэта першы апарат, які праводзіць геолагаразведку на адваротным баку натуральнага спадарожніка Зямлі. Гэта таксама самы лёгкі з да гэтага часу створаных месяцаходаў: яго вага складае толькі 140 кілаграмаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040