Абвешчаны лаўрэаты кітайскай дызайнерскай прэміі «Чырвоная зорка»
  2019-12-13 15:30:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Смартфон кампаніі Huawei 5GMate X атрымаў залаты медаль першай ступені ад аўтарытэтнай кітайскай прэміі «Чырвоная зорка» ў галіне дызайну.

На ўзнагароды прэтэндавалі больш за шэсць тысяч тавараў 4-х тыс. кітайскіх і замежных вытворцаў. Ацэнку праводзілі 40 экспертаў з Германіі, ЗША, Швейцарыі, Францыі, Вялікабрытаніі і Кітая. Уручаны адзін залаты медаль першай ступені, 10 залатых медалёў, 15 сярэбраных медалёў, а таксама прэміі ў намінацыях «лепшая каманда», «лепшы стартап», «лепшы дызайн» і «будучая зорка».

Лаўрэаты прэміі сталі прадстаўнікі галін штучнага інтэлекту, вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, новых матэрыялаў, аховы навакольнага асяроддзя.

Прэмія «Чырвоная зорка» заснавана ў 2006 годзе Кітайскай асацыяцыяй прамысловага дызайну і Пекінскім цэнтрам садзейнічання прамысловаму дызайну пры падтрымцы навукова-тэхнічнага камітэта Пекіна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040