Кітай мае намер ліквідаваць беднасць ў краіне да Новага года
  2019-12-13 16:05:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай павінен атрымаць поўную перамогу ў барацьбе з беднасцю да ўстаноўленага тэрміну-да 2020 года. Пра гэта нагадалі на Цэнтральнай нарадзе па эканамічнай рабоце, якая завяршылася ў Пекіне 12 снежня.

У працы па скарачэнні галечы загадана засяродзіць увагу на "трох раёнах і трох акругах", дзе ўрадавая кампанія па ліквідацыі беднасці сутыкаецца з найбольшымі цяжкасцямі. Да іх тычацца Тыбецкі аўтаномны раён, тыбецкія раёны чатырох правінцый, паўднёвыя вобласці Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, Ляншань-Ійская аўтаномная акруга ў правінцыі Сычуань, Нуцзян-Лісуская аўтаномная акруга ў правінцыі Юньнань, а таксама Лінься-Хуэйская аўтаномная акруга ў правінцыі Ганьсу.

Урад паабяцаў прыкладаць далейшыя намаганні для ажыццяўлення праграмы "прамысловае скарачэнне беднасці" і рэалізацыі плана ліквідацыі галечы шляхам перасялення, надаючы пільную ўвагу прадухіленню ўзнікнення новых з'яў галечы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040