Ван І: Узгадненне тэксту першага этапу гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж КНР і ЗША -- добрая навіна для дзвюх краін
  2019-12-16 10:46:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Добрай навіной для дзвюх краін і ўсяго свету" назваў у суботу міністр замежных спраў Ван І ўзгадненне тэксту першага этапу гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж Кітаем і ЗША. Яго словы прагучалі ў адказ на пытанне мясцовага журналіста на сумеснай прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з віцэ-прэм'ерам, кіраўніком МЗС Славеніі Міра Цэрарам.

Ван І заявіў, што Кітай ніколі не падтрымліваў прымяненне дадатковых тарыфаў для ўрэгулявання гандлёвых спрэчак, бо ў гандлёвых войнах не бывае пераможцаў. КНР таксама выступае супраць аднабаковага ціску, які супярэчыць правілам СГА. Па словах кіраўніка МЗС, узгоднены тэкст пагаднення, у якім Вашынгтон абавязваецца паступова адмяніць усе павышаныя тарыфы на кітайскую прадукцыю, накіраваны на вырашэнне заклапочанасцей абодвух бакоў, увасабляе дух узаемапавагі і з'яўляецца вынікам раўнапраўных кансультацый. Міністр падкрэсліў, што пагадненне адказвае патрэбам высакаякаснага развіцця эканомікі КНР, інтарэсам кітайскага і амерыканскага народаў і спадзяванням міжнароднай супольнасці; яно спрыяльна для паступовага вяртання да стабільнага і нармальнага развіцця кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін, надання ўпэўненасці сусветнай эканоміцы і стабільнасці ў сусветнаму гандлёваму парадку.

Ван І адзначыў, што ў адносінах паміж Кітаем і ЗША па-ранейшаму застаецца шмат пытанняў, якія патрабуюць сур'ёзных адносін і належнага ўрэгулявання. Ён выказаў спадзяванне, што Вашынгтон будзе ісці насустрач Пекіну, эфектыўна рэгуляваць рознагалоссі і прасоўваць развіццё двухбаковых сувязей, лейтматывам якіх з'яўляюцца кансультацыі, супрацоўніцтва і стабільнасць.

Міністр падкрэсліў, што ўзгадненне тэксту першага этапу гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж Кітаем і ЗША не накіравана супраць законных правоў і інтарэсаў трэціх бакоў і не ўплывае на іх. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040