На сусветным рынку лёгкай электронікі адзначаецца павелічэнне прысутнасці кітайскіх брэндаў -- даклад IDC
  2019-12-16 14:01:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У трэцім квартале бягучага года на глабальным рынку электронікі назіралася павелічэнне прысутнасці кітайскіх брэндаў на фоне хуткага росту паставак зробленай у Кітаі насімай электронікі, сведчыць галіновы даклад.

У трэцім квартале года амерыканскі тэхналагічны гігант кампанія Apple, кітайская тэхналагічная кампанія Xiaomi і кампанія Samsung Рэспублікі Карэя / РК / занялі вядучыя пазіцыі на рынку насімай электронікі, гаворыцца ў дакладзе міжнароднай карпарацыі даных/ IDC/, якая займаецца даследаваннямі сусветнага рынку.

У трэцім квартале бягучага года пастаўкі насімай электронікі кампаніі Xiaomi падскочылі да 12,4 млн адз., павялічыўшыся з 7,4 млн адз, прададзеных за аналагічны перыяд папярэдняга года, тады як пастаўкі кітайскай тэхналагічнай кампаніі Huawei ў названы перыяд часу паказалі рост у 202,6 % і склалі 7,1 млн адз., што стала самым высокім паказчыкам росту ў гадавым вылічэнні сярод іншых брэндаў.

Насімая электроніка ў асноўным уключае ў сябе навушнікі, бранзалеты і" разумныя " гадзіннікі. Навушнікі складаюць 48,1% ад агульнага рынку электронных прылад.

Заснаваная ў 1964 годзе карпарацыя IDC з'яўляецца глабальным пастаўшчыком даследчай інфармацыі па рынках, кансультатыўных паслуг і мерапрыемстваў у галіне інфармацыйнай тэхналогіі, тэлекамунікацый і спажывецкіх рынкаў тэхналогій.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040