У бягучым годзе адзначаецца 20-годдзе вяртанне Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая
  2019-12-17 10:35:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гэтым годзе адзначаецца 20-годдзе вяртання Ааэмэня пад юрысдыкцыю Кітая. 10 гадоў таму Сі Цзіньпін, які ў той момант займаў пасаду намесніка старшыні КНР і адказваў за справы Сянгана і Аамэня, здзейсніў працоўны візіт у Аомэнь. Той візіт прыцягнуў пільную ўвагу шырокай грамадскасці. Раніцай 10 студзеня 2009 года на плошчы кантрольна-прапускнога пункта «Гунбэй» Сі Цзіньпін павітаў прысутных і сказаў: "Хачу як мага больш убачыць і пагутарыць з мясцовымі жыхарамі, больш даведацца пра змены, якія адбыліся пасля вяртання рэгіёна пад юрысдыкцыю Кітая, а таксама даведацца пра стан сацыяльна-эканамічнага развіцця».

Свой першы візіт Сі Цзіньпін здзейсніў у Аамэнь яшчэ ў 2000 годзе -- на другі год пасля вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая. Тады кітайскі лідар займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі правінцыі Фуцзянь. Праз год Сі Цзіньпін на чале дэлегацыі прыбыў у Аамэнь з паўторным візітам. Вынікам паездкі стаў кансенсус па далейшым умацаванні сувязей паміж правінцыяй Фуцзянь і САР Аамэнь, а таксама па пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы гандлю, эканомікі, турызму, адукацыі і культуры.

«Упэўненасць ва ўласных сілах» -- такія словы неаднаразова прамаўляў Сі Цзіньпін падчас паездкі ў Аамэнь у 2009 годзе. Ён заклікаў адміністрацыю САР працягваць умацоўваць упэўненасць у сабе, выкарыстоўваць усе магчымасці для далейшага развіцця.

Аамэньскія СМІ назвалі паездку Сі Цзіньпіна ў Аамэнь у 2009 годзе «паспяховым крокам, які падтрымлівае Аамэнь». Сі Цзіньпін тады заявіў наступнае: «Кажучы пра будучыню, эканоміка і грамадства ў Аамэне стануць больш квітнеючымі і стабільнымі, жыццё гарадскіх жыхароў будзе станавіцца ўсё больш і больш шчаслівым». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040