Сі Цзіньпін падпісаў указ аб уступленні ў сілу абноўленых палажэнняў аб кіраванні бяспекай у войсках
  2019-12-17 10:49:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін падпісаў указ аб уступленні ў сілу з 1 студзеня 2020 года палажэнняў аб кіраванні бяспекай у войсках у новай рэдакцыі.

Палажэнні ўключаюць канкрэтныя патрабаванні і змястоўную частку па такіх аспектах бяспекі, як базавае будаўніцтва, аналіз і прагнозы, ацэнка рызык і праверка, кіраванне і кантроль.

Палажэнні стандартызуюць і ўніфікуюць класіфікацыю няшчасных выпадкаў, экстранае рэагаванне на няшчасныя выпадкі, расследаванне і ліквідацыю наступстваў няшчасных выпадкаў, прыцягненне да адказнасці вінаватых у няшчасных выпадках.

Як чакаецца, абноўленыя палажэнні дадуць інстытуцыйныя гарантыі таго, што кіраванне бяспекай у войсках стане больш прафесійным, дбайным і навукова абгрунтаваным.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040