Лі Кэцян сустрэўся з кіраўніком адміністрацыі САР Сянган Лін-Чжэн Юээ
  2019-12-17 10:51:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган Лін-Чжэн Юээ / Кэры Лам/, якая прыбыла ў Пекін для прадстаўлення справаздачы аб праведзенай працы.

Падчас сустрэчы Лі Кэцян заслухаў справаздачу Лін-Чжэн Юээ аб бягучай сітуацыі ў САР Сянган і аб працы сянганскай адміністрацыі.

На сустрэчы таксама прысутнічаў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн.

Лі Кэцян адзначыў, што ў гэтым годзе паездка Лін-Чжэн Юээ ў Пекін прыкоўвае ўсеагульную ўвагу, паколькі беспарадкі ў Сянгане нанеслі шкоду грамадству ў многіх аспектах.

"Цэнтральны ўрад працягне рашуча ажыццяўляць прынцып "адна дзяржава, два лады", рашуча падтрымліваць адміністрацыю САР Сянган у ажыццяўленні заснаванага на законе кіравання, рашуча абараняць доўгачасовы росквіт і стабільнасць у Сянгане", -- сказаў Лі Кэцян, звяртаючыся да Лін-Чжэн Юээ.

Па словах прэм'ера Дзяржсавета, у цяперашні час сянганская эканоміка перажывае відавочны спад, па многіх галінах нанесены цяжкі ўдар.

Лі Кэцян падкрэсліў, што ва ўмовах беспрэцэдэнтна цяжкай і складанай абстаноўкі Лін-Чжэн Юээ на чале адміністрацыі САР Сянган аддавала ўсе сілы захаванню сацыяльнай стабільнасці, прыняла шэраг мер для дапамогі прадпрыемствам і забеспячэння занятасці. Ён пахваліў Лін-Чжэн Юээ і сянганскую адміністрацыю за тое, што яны "прынялі выклік і зрарабілі цяжкую працу".

Лі Кэцян заявіў, што цэнтральны ўрад у поўнай меры прызнае намаганні Лін-Чжэн Юээ і адміністрацыі САР Сянган.

Адзначыўшы, што Сянган ўсё яшчэ перажывае цяжкасці, Лі Кэцян заклікаў адміністрацыю САР не спыняць намаганні, каб, абапіраючыся на закон, пакласці канец гвалту і хаосу і аднавіць парадак.

Прэм'ер Дзяржсавета таксама заклікаў сянганскую адміністрацыю актыўна шукаць шляхі вырашэння глыбінных праблем у эканамічным і сацыяльным развіцці Сянгана, каб забяспечыць доўгачасовы росквіт і стабільнасць у рэгіёне.

Лінь-Чжэн Юээ адзначыла, што мінулы год быў цяжкім годам для палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сфер Сянгана. Адміністрацыя САР прыняла шэраг мер у мэтах аднаўлення парадку, падтрымкі бізнесу і палягчэння цяжкасцяў насельніцтва.

Лінь-Чжэн Юээ выказала падзяку цэнтральнаму ўраду за падтрымку Сянгана.

Яна запэўніла, што адміністрацыя САР Сянган працягне развіваць эканоміку і павышаць народны дабрабыт, будзе прымаць удзел у развіцці краіны, пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва і ўмацоўваць пазіцыі Сянгана ў якасці міжнароднага цэнтра фінансаў, гандлю і марскіх перавозак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040