Кіраўнікі МЗС Кітая і Казахстана правялі перамовы ў Мадрыдзе
  2019-12-17 16:12:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай падтрымлівае старшынства Казахстана на наступным саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі /НУМДА/, гатовы садзейнічаць бесперапыннаму развіццю арганізацыі з мэтай забеспячэння бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. Пра гэта 15 снежня заявіў міністр замежных спраў КНР Ван І на сустрэчы з кіраўніком МЗС Казахстана Мухтарам Тлеўбердзі на палях Азіяцка-еўрапейскай канферэнцыі міністраў замежных спраў у Мадрыдзе.

Назваўшы адыходзячы год плённым для кітайска-казахстанскіх адносін, Ван І нагадаў, што ў красавіку былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў стаў удзельнікам другога Форуму міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках "Аднаго пояса і аднаго шляху" і быў узнагароджаны ордэнам Дружбы за выдатны ўклад у паглыбленне і развіццё кітайска-казахстанских адносін. У верасні прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў здзейсніў дзяржвізіт у Кітай, падчас якога кіраўнікі дзяржаў дамовіліся развіваць двухбаковыя адносіны ўсебаковага і стратэгічнага партнёрства. Дзякуючы стратэгічнаму кіраўніцтву лідараў дзвюх краін узаемадавер дасягнуў новай вышыні, адзначыў Ван І. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040