МЗС КНР: Футбаліст Азіл падмануты фэйкавымі навінамі, яму варта прыехаць і на свае вочы ўбачыць Сіньцзян
  2019-12-17 16:15:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падобна на тое, што нямецкі футбаліст Месут Азіл быў падмануты фэйкавымі навінамі, яму варта прыехаць і ўбачыць на ўласныя вочы сапраўдны Сіньцзян, заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на брыфінгу ў адказ на крытыку з боку футбаліста лонданскага "Арсенала" ў адрас палітыкі Кітая ў Сіньцзяне, якую ён апублікаваў у сацыяльных сетках.

Паводле слоў чыноўніка МЗС, Азіл не ведае, што кітайскі ўрад абараняе свабоду веравызнання ўсіх грамадзян КНР, уключаючы уйгураў, у адпаведнасці з законам. Яму таксама невядома, што меры Кітая па барацьбе з тэрарызмам у Сіньцзяне атрымліваюць падтрымку прадстаўнікоў усіх этнічных груп, якія насяляюць Сіньцзян, а на працягу трох гадоў запар там не адбылося ніводнага тэракта, адзначыў Гэн Шуан.

"Мы вітаем прыезд Азіла ў Сіньцзян", - сказаў ён, дадаўшы, што ў выпадку, калі ў Азіла ёсць пачуццё сумлення, і ён можа адрозніваць правільнае і няправільнае, а таксама захоўваць аб'ектыўнае і бесстаронняе стаўленне, то ён убачыць іншы Сіньцзян. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040