Інтэрв'ю гендырэктара Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюна вядучаму італьянскаму тэлеканалу
  2019-12-18 08:53:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 снежня ў эфіры італьянскага тэлеканала TGCOM24, які ўваходзіць у найбуйнейшы італьянскі камерцыйны медыяхолдынг Mediaset TGCOM24, прайшло інтэрвью з гендырэктарам Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюнам. У інтэрв'ю ён адказаў на пытанні вядучага Лука Рыгоні аб медыярэформе, кітайскай эканоміцы, кітайска-амерыканскім гандлі, а таксама аб сітуацыі ў Сянгане.

Рыгоні: Як вы разглядаеце развіццё кітайскіх медыя, у прыватнасці, інтэрнэт-медыя, тэлебачання, радыё і газет? Якім чынам сродкі масавай інфармацыі могуць лепш задавальняць сённяшнія інфармацыйныя запыты разнастайнай аўдыторыі, што тычацца грамадства, культуры, эканомікі, вытворчасці, урбанізацыі, сельскай гаспадаркі?

Шэнь Хайсюн: З наплывам новых медыя і новых тэхналогій традыцыйныя кітайскія СМІ сутыкнуліся з велізарнымі выклікамі, па-першае, гэта выклікі тэхналагічныя. У цяперашні час шматлікія інтэрнэт-кампаніі не валодаюць магчымасцямі інфармацыйнай апрацоўкі, як прафесійныя СМІ, але яны валодаюць моцнымі функцыямі інфармацыйнай перадачы і асвятлення. Таму многія традыцыйныя СМІ -- радыёканалы, тэлеканалы і друкаваныя выданні -- пачалі сутыкацца з выклікамі, зніжаецца іх эфектыўнасць, уключаючы і эканамічны эфект. Сутыкнуўшыся з выклікамі, наша кампанія ў рэчышчы рэалізацыі указанняў старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб паглыбленні развіцця канвергентных медыярэсурсаў з самага пачатку свайго развіцця, улічваючы рэаліі, скарысталася магчымасцямі, якія дало з'яўленне ў свеце мабільнай сувязі фармату 5G, і выставіла ўласную стратэгію развіцця, заснаваную на формуле: 5G+4k/8k+AI. Галоўнае ў гэтай стратэгіі -- рэарганізацыя традыцыйных СМІ, а таксама пераўтварэнне ўсёй медыяіндустрыі за кошт новых медыя і новых тэхналогій. У бягучым годзе нашы пошукі ўжо далі першы плён: з аднаго боку, сфера ўплыву нашай карпарацыі распаўсюдзілася на новыя медыя. Узяць, напрыклад, асвятленне і інфармацыйную падтрымку мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю ўтварэння КНР, дзякуючы шэрагу новых мэдыятэхналогій мы размясцілі наш кантэнт на новых рэсурсах новых медыя ў звыклых для аўдыторыі медыяфарматах. Гэта практыка апынулася паспяховай. У новых медыя юбілейныя праграмы, прысвечаныя 70-годдзю ўтварэння КНР, сабралі 3,35 мільярда праглядаў, гэта ж завоблачныя паказчыкі! А дзякуючы паляпшэнню якасці перадач традыцыйнага тэлебачання спад цікавасці аўдыторыі таксама некалькі знізіўся. Мы прыклалі максім намаганняў для павышэння якасці праграм, на працягу года нам удалося абнавіць і павысіць якасны ўзровень 200 праграм, што стварыла у аўдыторыі добры імідж традыцыйных тэлебачання і радыё. Па тэлевізары трансляцыю ўрачыстасцей з нагоды 70-годдзя ўтварэння КНР глядзелі больш за 700 мільёнаў гледачоў. У той жа час нам удалося дамагчыся вялікага прагрэсу ў аб'яднанні тэлебачання, радыё і іншых традыцыйных СМІ з новымі медыярэсурсамі: зараз лепшыя праграмы на мабільных СМІ можна адным клікам перавесці на тэлеэкран, у той жа час лепшыя радыё- і тэлепраграмы сапраўды таксама можна глядзець на мабільным тэлефоне. Пры падтрымцы некаторых інтэрнэт-кампаній нам удалося укараніць такую тэхналогію. Такім чынам, сёння Медыякарпарацыя Кітая -- гэта не толькі традыцыйны сродак радыё- і тэлераспаўсюджання, карпарацыя ператвараецца ў першакласную медыяструктуру сусветнага ўзроўню, якая валодае магчымасцямі вытворчасці арыгінальных аўдыё- і відэапраграм.

Рыгоні: Кітай -- велізарная краіна, якая бесперапынна развіваецца і адначасова сутыкаецца з мноствам праблем і выклікаў. Якую ролю адыгрывае Медыякарпарацыя як вядучае дзяржаўнае СМІ краіны ва ўнутраным і замежным інфармацыйным распаўсюджанні інфармацыі пра Кітай?

Шэнь Хайсюн: Мы дзейнічаем такім чынам: карпарацыя як дзяржаўная радыё- і тэлевяшчальная кампанія краіны ўяўляе сабой голас Кампартыі і ўрада, таму мы выдатна ўсведамляем сваю адказнасць і важнасць. Падчас пераходу да новых медыя медыяўплыў розных праграм Медыякарпарацыі Кітая бесперапынна растуць. Мы таксама ўсвядомілі важнасць рашэння такога актуальнага пытання: разам з павышэннем уплывовасці праграм неабходна павялічваць ступень даверу з боку аўдыторыі і пазітыўны імідж. Мы лічым, што ў інфармацыйным распаўсюджанні няма дробязей, кожная наша праграма і нават кожнае слова нашых вядучых павінны быць праўдзівымі, перш за ўсё, мы павінны адказваць фактам. Па-другое, трэба засяродзіць увагу на рэальнай сітуацыі ў Кітаі, гэта дапаможа вырашэнню праблем, але нельга абвастраць праблемы. Возьмем, напрыклад, перадачу Цэнтральнага тэлебачання «Актуальная размова», у цяперашні час мы аднавілі адну яе функцыю -- маніторынг з боку грамадскай думкі, таму пры распрацоўцы гэтай тэлепраграмы ўсё больш улічваецца меркаванне грамадскасці. Зараз кітайскае грамадства знаходзіцца на пераходным этапе развіцця. Кітай -- велізарная краіна, у якой часта ўзнікаюць сацыяльныя супярэчнасці. У той жа час праграма «Актуальная размова» выконвае сваю функцыю: вядзе маніторынг, дапамагае праліць святло на некаторыя праблемы і падвергнуць іх крытыцы. Наш нагляд мае канструктыўны характар, мы імкнёмся, каб улады на месцах і партыйныя камітэты вырашылі праблему. З радасцю скажу, па кожнай праблеме, якую мы абмяркоўвалі ў тэлеперадачы «Актуальная размова», мы атрымалі адказы ад мясцовых адміністрацый, у асноўным, праблемы атрымалі аптымальнае вырашэнне. Так, у адной праграме мы паведамілі пра выпадак забруджвання навакольнага асяроддзя ў адной з правінцый, у выніку, на 20 работнікаў адміністрацыі наклалі спагнанні. Мясцовы ўрад таксама прыняў меры, каб выкараніць праблему, таму я лічу, што садзейнічанне вырашэнню праблем з прыцягненнем грамадства -- галоўны абавязак нашай карпарацыі. Мы павінны працаваць, сыходзячы са спадзяванняў і патрэб народа і Кампартыі. Таму што ў Кітаі пазіцыя КПК і народа -- адзіная, партыя і ўрад аказваюць дапамогу і падтрымку ў вырашэнні праблем і задавальненні патрэбаў народа. У гэтым працэсе асобныя чыноўнікі не да канца выконваюць свае задачы, ідуць па няправільным шляху, а ў гэты час мы, выяўляючы сваю кантрольную функцыю, не імкнёмся пазбегнуць або схаваць праблемы, а непасрэдна вырашаем іх, глядзім у твар праблемам, выкрываем іх.

Рыгоні: Эканамічны рост Кітая запаволіўся, і зніжэнне эканамічнага росту Кітая прывядзе да запаволення росту глабальнай эканомікі. Як вы гэта ацэньваеце? Кітайскія СМІ таксама паведамляюць пра гэта?

Шэнь Хайсюн: Я браў удзел у цэнтральнай нарадзе па эканамічнай рабоце Кітая, падчас якой былі падведзены вынікі эканамічнай работы краіны ў бягучым годзе, вызначаны план на наступны год. Эканоміка Кітая па-ранейшаму мае выдатныя перспектывы. Паводле прагнозу, сёлета рост ВУП Кітая складзе каля 6,1%, а ЗША - 2,4%, Японіі - 0,9%, БРІКС - 1%, ЕС - таксама 1%. Паводле аналізу эканамічнага развіцця вядучых сусветных эканамічных суб'ектаў, эканамічны прырост Кітая ў 6,1% у абсалютных велічынях эквівалентны сукупнаму аб'ёму ВУП Польшчы або Швейцарыі за год. Відавочна, што эканамічнае развіццё Кітая захоўвае сваю паскораную дынаміку. Мы аперыруем велізарнымі базавымі эканамічнымі паказчыкамі, чакаецца, што ВУП Кітая ў бягучым годзе дасягне 100 трыльёнаў юаняў, а гэта каля 10 тыс. долараў на душу насельніцтва. Дэн Сяапін раней казаў, што Кітай дасягне сярэднезаможнага ўзроўню, калі ВУП на душу насельніцтва будзе 800 долараў. Гэта мае велізарнае значэнне для нашай краіны з насельніцтвам каля 1,4 мільярда чалавек.

Рыгоні: Давайце пагаворым пра выклікі з боку ЗША. На працягу апошніх некалькіх гадзін Злучаныя Штаты і Кітай дасягнулі пагаднення па першым этапе перамоў пра тарыфы, зрабіўшы вельмі важны крок насустрач адно аднаму. Як вы думаеце, гэта толькі эканамічныя выклікі, або выклікі, якія паўплываюць на перспектывы глабальнага кіравання?

Шэнь Хайсюн: Гэта пытанне, якое хвалюе ўвесь свет. Я пастаянна адсочваю інфармацыю. Кітай і ЗША дасягнулі згоды па тэксце гандлёва-эканамічнага пагаднення на першым этапе. Я заўважыў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп таксама згадаў пра гэта ў сваім акаўнце ў Твітэры. Старшыня КНР Сі Цзіньпін неаднаразова падкрэсліваў, што Кітай здаўна шануе мір, імкнецца да стварэння супольнасці адзінага лёсу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Гістарычна Кітай ніколі не нападаў на іншых, не меў ідэй пажывіцца за чужы кошт. Для фарміравання глабальнай супольнасці адзінага лёсу неабходна сумесна адказваць на агульныя выклікі, якія стаяць перад чалавецтвам: праблемы глабальнага змянення клімату, міжнароднага эканамічнага парадку, павелічэння разрыву паміж багатымі і беднымі слаямі насельніцтва, скарачэнне беднасці ў найменш развітых раёнах і інш. Гэтыя выклікі пагражаюць усяму чалавецтву. Ніхто не застанецца ў баку, нельга клапаціцца толькі аб сваёй выгадзе, думаючы, што я, маўляў, буду ўсё кантраляваць, а вы не разлічваеце на салодкае жыццё. Калі адбываюцца праблемы, мы павінны ўсё абмяркоўваць разам, каб потым дзейнічаць. Гэта наш нязменны падыход. ЗША і Кітай дасягнулі першага этапу дамоўленасцей, аднак фактычна ў бягучым годзе ўпершыню адзначаны рост долі Кітая ў агульнасусветным аб'ёме глабальнага экспарту за апошнія чатыры гады, і на гэты рост не трапіў пад удар з-за кітайска-амерыканскіх гандлёвых спрэчак. Адна з галоўных прычын заключаецца ў тым, што на долю Кітая прыпадае толькі каля 20% амерыканскага экспарту. Гаворка ідзе пра іншыя эканомікі, уключаючы новыя эканамічныя суб'екты, якія пастаянна пашыраюць гандлёвыя сувязі з Кітаем. Разам з гэтым, Кітай мае велізарны ўнутраны рынак, Сі Цзіньпін назваў яго «супермасштабным рынкам ўнутранага попыту». Мне здаецца, што бізнесменам варта займацца сваім бізнесам, а вялікі рынак не адпусціць выгадны бізнес. Гаворка ідзе аб рынку ў 1,4 мільярда чалавек, штогод попыт Кітая толькі на збожжавыя складае 200 мільёнаў тон. Да прыкладу, у бягучым годзе многія вырашылі, што свінагадоўля наносіць страты навакольнаму асяроддзю, плюс яшчэ іншыя фактары, у выніку ў многіх рэгіёнах перасталі вырошчваць свіней. У выніку за год дэфіцыт свініны ў Кітаі дасягнуў 11 мільёнаў тон, а агульны аб'ём экспарту свініны ў свеце -- толькі 8 мільёнаў. Утварылася такая велізарная ніша для бізнесу. Я заўважыў, што амерыканскія фермеры не могуць прадаць ні свініну, ні сою, а гэта тое, што трэба Кітаю.

Я пабываў у камандзіроўцы ў Бразіліі, у першым паўгоддзі бягучага года быў у Італіі. Я заўважыў, што ў нашых краін вялікая ўзаемадапаўняльнасць ў эканоміцы, мы павінны дамагацца ўзаемаразумення ў супрацоўніцтве, а не спрабаваць адолець адзін аднаго. У бізнесе так справы не робяцца. Зараз амерыканская палітычная і эканамічная эліта вяртаецца ў рацыянальнае рэчышча, яны ўжо хочуць сесці за стол перамоваў. У Кітаі поўныя ўпэўненасці ў патэнцыяле свайго рынку. У гэтым можна пераканацца, прыехаўшы ў Кітай, людзі не панікуюць, іх не адольвае непакой. Да прыкладу, цэны на свініну ў нас сапраўды выраслі, дасягнуўшы максімуму, яны нават падвоіліся, аднак зараз яны пачалі падаць. У некаторых іншых краінах хваляванні адбываюцца нават тады, калі на некалькі цэнтаў расце цана за праезд у метро. У Кітаі нічога падобнага не здаралася, бо людзі ў Кітаі ўпэўнены ў кіраўніцтве Кампартыі. Яны ведаюць, што Кампартыя абавязкова пераадолее праблемы. Цэны на свініну выраслі, але людзі ў краіне ўпэўненыя, што Кампартыі ўдасца ўрэгуляваць пытанне, гэта не бяда. І цэны сапраўды ўпалі. Тое ж самае і з кітайска-амерыканскімі гандлёва-эканамічнымі перамовамі. А мы выдатна ўсведамляем, што трэба займацца сваімі справамі. Людзі ў Кітаі ўпэўнены, што пад кіраўніцтвам старшыні Сі Цзіньпіна мы здольны наладзіць свае справы, для нас няма ніякіх праблем, мы абавязкова будзем жыць шчасліва. Што ж тычыцца сёлетняй сітуацыі, то афіцыйныя даныя пакуль не выйшлі, але мне здаецца, што ў выніках развіцця выявіцца дальнабачнасць партыі і ўрада. Так, мы паспяхова адрэагавалі на ваганні глабальнай эканомікі шляхам скарачэння падаткаў і зніжэння збораў. Калі я не памыляюся, агульны аб'ём зніжэння падаткаў і збораў для прадпрыемстваў рознага профілю па ўсёй краіне склаў 2,36 мільярда юаняў. Другі важны момант -- гэта скарачэнне адміністрацыйнага апарату і перадача паўнамоцтваў нізавым інстанцыям, што актывізавала энтузіязм прадпрыемстваў. Мы заахвочвалі прадпрымальніцкую дзейнасць грамадзян, у выніку, у гэтым годзе ў краіне штодня адкрывалася каля 20 тысяч новых кампаній. Гэта надзвычайны вынік для ўсяго свету. Як я ўжо згадаў, такія тэхналогіі, як фарматы высокага вырашэння 4K і 8K і фармат сувязі 5G, атрымалі масавае распаўсюджанне не толькі ў сродках масавай інфармацыі, яны шырока выкарыстоўваюцца і ў сферы прамысловага інтэрнэту. Сёлета ў Кітаі дамагліся вялікіх поспехаў у інавацыйным развіцці. Траціна новых вытворчых магутнасцей прыпадае на сферу высокіх тэхналогій, а гэта і «разумная медыцына», і штучны інтэлект, і распрацоўкі мікрасхем. ЗША спыняюць пастаўкі чыпаў, а мы ўжо іх і самі распрацоўваем. На самой справе мяне непакоіць тое, што праз некалькі гадоў, калі амерыканскія кампаніі вернуцца на кітайскі рынак, для іх ужо не застанецца месца: або кітайцы самі распрацуюць гэтыя чыпы, або рынак будзе заняты еўрапейскай прадукцыяй. У свеце мала такіх урадаў, якія проста так аддаюць рынак сваіх прадпрыемстваў іншым краінам, таму я ўпэўнены ў тым, што прэзідэнт Трамп разумны чалавек, ён бачыць гэтыя перспектывы і магчымасці. Безумоўна, у ходзе свайго развіцця Кітаю трэба будзе яшчэ шмат чаму павучыцца ў ЗША, аднак гэта ўзаемна, а не толькі ў аднабаковым парадку. Толькі супрацоўніцтва дасць узаемны выйгрыш. Нягледзячы на тое, што ў кітайска-амерыканскіх адносінах ёсць ваганні, я ўпэўнены ў тым, што сувязі будуць развівацца ва ўстойлівым ключы, яны будуць разлічаны на доўгатэрміновую перспектыву.

Рыгоні: Гаворачы аб 5G, у свеце ёсць трывогі, ці не будзе Кітай, выкарыстоўваючы тэхналогію 5G, кантраляваць увесь свет, бо менавіта з-за гэтага ЗША распачалі вайну з «Хуавэй»?

Шэнь Хайсюн: Гэта на самай справе трывога, штучна створаная самімі амерыканцамі, яны адчуваюць, што іх сусветнае панаванне знаходзіцца пад ударам. «Хуавэй» -- прыватнае прадпрыемства, усе мы карыстаемся сотавымі тэлефонамі «Хуавэй». Але мы нават і не думалі, што мабільнікі «Хуавэй» абсталяваны сістэмай назірання за кожным асобным чалавекам. Я думаю, што гэта легенда, якую стварылі амерыканцы, проста лжывыя чуткі. Да гэтага часу ні ў адным камплекце абсталявання кампаніі «Хуавэй» у свеце не было выяўлена нейкіх «таемных шчылін», так званай сістэмы кітайскіх спецслужбаў. Наадварот, ёсць даныя, што кампанія Apple і амерыканскія інтэрнэт-кампаніі як раз і аснашчаны такімі «схаванымі шчылінамі». Таму глабальны кантроль над светам амерыканцаў ужо быў пад пагрозай, а тут яны сутыкнуліся з выклікам з боку кітайскай кампаніі «Хуавэй», а таму выкарыстоўвалі дзяржаўныя рычагі для стрымлівання кітайскага прыватнага прадпрыемства. Думаю, што амерыканцы трохі запалі ў параною.

Рыгоні: Давайце пагаворым пра італьянска-кітайскія адносіны. Італія праяўляе вялікую цікавасць да ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», аднак мы таксама заўважаем, што існуе некаторы знешні ціск і перашкоды, якія перашкаджаюць італьянска-кітайскаму супрацоўніцтву. Як, на вашу думку, Кітай павінен будзе ўмацоўваць узаемадзеянне з Італіяй у перспектыве ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях»?

Шэнь Хайсюн: Калі старшыня КНР Сі Цзіньпін быў у Італіі ў сакавіку гэтага года, я таксама быў тут. Лідары дзвюх краін прысутнічалі на цырымоніі падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж Кітаем і Італіяй аб сумесным садзейнічанні рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Народ Кітая мае глыбокую сімпатыю да Італіі, у гісторыі сучаснага Кітая італьянскія місіянеры адыгралі вялікую ролю ў садзейнічанні культурным зносінам паміж нашымі краінамі. На беразе возера Сіху, якое знаходзіцца ў маім родным горадзе Ханчжоу ў правінцыі Чжэцзян, стаіць помнік Марка Пола. А калі я працаваў у правінцыі Гуандун, там я бачыў карціну місіянера Матэа Рычы, яна мне вельмі падабаецца. У ходзе візіту старшыні Сі Цзіньпіна італьянскі ўрад прыняў рашэнне падпісаць дакумент аб супрацоўніцтве з Кітаем аб сумеснай рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Мяркуючы па ўсім, Кітай і Італія маюць вялікую ўзаемадапаўняльнасць у розных сферах, тут можна прывесці ў прыклад крэатыўны сектар Італіі, італьянскую кухню. Я, дарэчы, лічу, што італьянская кухня, як і кітайская, таксама вельмі смачная і надзвычай папулярная. Сёння на сняданак у мяне быў тырамісу, я наогул люблю салодкае. А што тычыцца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, я лічу, што бакі павінны прыкласці яшчэ больш намаганняў, каб раскрыць патэнцыял супрацоўніцтва. Тут я хацеў бы ўзяць у прыклад Германію. Прамысловыя тавары нямецкай вытворчасці карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў Кітаі, на кітайскім рынку такія нямецкія аўтамабільныя брэнды, як Audi, BMW - самыя прыбытковыя. Акрамя таго, у апошні час я заўважыў, што на кітайскім рынку паўсюль прадаецца кава, шакалад і нават алкаголь з Германіі. Нават нямецкая кава, і тая прадаецца ў Кітаі, шчыра кажучы, мяне гэта здзівіла. У мяне ёсць адчуванне, што немцы вельмі падобныя на жыхароў нашага горада Нінбо, якія мерна і спакойна зарабляюць вялікія грошы, прыкладаючы вялікія намаганні для паспяховага развіцця бізнесу, не ўдзельнічаючы ў спрэчках аб ідэалагічных адрозненнях. У сувязі з гэтым я вельмі паважаю канцлера Германіі Ангелу Меркель. Сёння і маладыя палітыкі Італіі таксама праяўляюць такі прагматычны падыход. А кітайцы таксама прытрымліваюцца прынцыпу «больш дзелавога падыходу і практычнасці, паменш пустой балбатні», я думаю, што менавіта такі падыход вельмі важны для развіцця адносін Кітая і Італіі. Не трэба звяртаць вялікай увагі на бессэнсоўныя спрэчкі, а агульнымі намаганнямі імкнуцца ўмацаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, зрабіць так, каб італьянскія прадукты пераважалі на кітайскім рынку, а народы дзвюх краін атрымалі практычную карысць ад гэтага. Народ Кітая імкнецца да выдатнага жыцця - у гэтым і заключаецца мэта Камуністычнай партыі Кітая. Карыстаючыся гэтай магчымасцю, мы спадзяёмся, што Італія зможа актыўна прасоўваць сваю высакаякасную прадукцыю на кітайскім рынку. Зразумела, у нас таксама шмат тавараў, якія варта ўвозіць у Італію, перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін - вялізныя.

Рыгоні: Значыць, кіраўніцтву Італіі і іншых еўрапейскіх краін не варта баяцца Кітая? Але зараз некаторых кіраўнікоў еўрапейскіх краін і Італіі хвалюе, што Кітай паступова будзе кантраляваць эканоміку некаторых краін Еўропы, эканамічны моц якіх саступае Кітаю. Як вы лічыце, ці існуе такая пагроза?

Шэнь Хайсюн: Людзі ў Кітаі нават не задумваюцца пра гэта, я лічу, што ЗША або некаторыя асобныя фігуры ў сваіх інтарэсах, зыходзячы з асцярогі магчымай пагрозы свайму статусу глабальнага гегемона, выдумляюць усялякі паклёп. Кітайцы пазбаўлены ідэі агрэсіі і кантролю за іншымі. Кітайцы выступаюць за мір, за сумеснае развіццё, да прыкладу, раз я зарабіў, то хачу, каб і ты таксама зарабіў, гэта ідэя заключана ў канцэпцыі глабальнай супольнасці адзінага лёсу старшыні Сі Цзіньпіна. Яна караніцца ў нетрах кітайскай традыцыйнай культуры. Я ўпэўнены, што займацца бізнесам з Кітаем, весці супрацоўніцтва з Кітаем - гэта самы надзейны варыянт, асцярожнасць трэба выяўляць як раз падчас ўзаемадзеяння з такімі краінамі, якія толькі і думаюць, як змарнаваць іншых, каб, ствараючы непрыемнасці іншым, праявіць свой статус гегемона.

Рыгоні: І апошняе пытанне: што, на вашу думку і на думку кітайскага ўрада, адбываецца ў Сянгане? Ці аб'ектыўна кітайскія і заходнія СМІ асвятляюць сітуацыю ў гэтым раёне?

Шэнь Хайсюн: Мне вельмі шкада, што ў навінах аб Сянгане некаторыя заходнія СМІ «перагібаюць палку». Напрыклад, яны не паказваюць проціборства маладых людзей з паліцыяй і простымі людзьмі, а здымаюць толькі дзеянні ў адказ паліцэйскіх, а потым кажуць, што паліцыя збівае студэнтаў. У Сянгане прававое грамадства, як жа ў гэтым выпадку паліцыя можа адмыслова займацца збіццём студэнтаў? Сёння падзеі ў Сянгане паступова сцішваюцца. У гэтым працэсе цэнтральны ўрад строга прытрымліваецца асноўнага палітычнага курсу «адна краіна - дзве сістэмы». Сянган - гэта малая частка зямлі, усе праблемы за лічаныя хвіліны можа вырашыць цэнтральны ўрад Кітая. Але гэтага не адбываецца, што сведчыць аб тым, што мы з усёй сур'ёзнасцю выконваем прынцып «адна краіна - дзве сістэмы» і «Асноўны закон КНР аб САР Сянган». Думаю, што гэта выдатна бачыць увесь свет. У той час мы са шкадаваннем назіраем, што грамадская незадаволенасць некаторых маладых сянганцаў у поўнай меры прадэманстравала крайні характар капіталістычнай сістэмы і разрыў паміж багатымі і беднымі слаямі насельніцтва. Багатыя манапалізавалі многія сферы, што значна абмяжоўвае прастору для развіцця моладзі. Чаму Шэньчжэнь, які знаходзіцца па іншы бок Сянгана, выдатна развіваецца, нават абганяючы Сянган па ВУП? Таму я лічу, што падзеі ў Сянгане - гэта падручнік таго, як не трэба рабіць, мы павінны атрымаць урокі з гэтых падзей. Падзеі ў Сянгане дазволілі розным слаям грамадства кантынентальнага Кітая яшчэ лепш усвядоміць, што трэба даражыць цяперашнім грамадскім станам, высока цаніць існуючыя ўмовы развіцця, упарта працаваць, займацца эканомікай, умацоўваючы ўпэўненасць ва ўласных сілах. Падзеі ў Сянгане - гэта дрэнна, але, кажучы аб грамадскасці кантынентальнага Кітая, зараз яшчэ больш умацавалася яднанне і згуртаванасць. Думаю, што мы павінны і далей заахвочваць і падтрымліваць ўрад Сянгана. Усе пласты грамадства Сянгана павінны прыкладаць намаганні для змякчэння некаторых супярэчнасцей і вырашыць застарэлыя праблемы, каб даць надзею маладым. Няхай праблема разрыву ў даходах паміж багатымі і беднымі слаямі насельніцтва паступова будзе вырашана на навуковай і прававой аснове, гэта тычыцца, напрыклад, жыллёвых пытанняў і іншых важных праблем, звязаных з якасцю жыцця насельніцтва. Трэба рабіць так, каб у простых людзей з'явіліся спадзяванні на лепшае жыццё. Цэнтральны ўрад Кітая прапануе спыніць гвалт і аднавіць парадак. Упэўнены, што адміністрацыя Сянгана і паліцыя змогуць вырашыць праблемы ў адпаведнасці з прававымі асновамі судовай сістэмы. Я думаю, што некалькі месяцаў беспарадкаў прымусяць жыхароў Сянгана спакойна падумаць пра тое, што ім рабіць: знішчыць усё ў Сянгане дашчэнту або паступова і канструктыўна вырашаць праблемы. Адміністрацыя САР надае вялікую ўвагу некаторым праблемам і ўжо вывучае шляхі іх вырашэння. У ходзе гэтага відавочна непасрэднае ўмяшальніцтва некаторых амерыканскіх палітыкаў і дзеячаў, якія раздзімаюць канфрантацыю, імкнуцца, скарыстаўшыся момантам, парушыць парадак у Сянгане для стрымлівання Кітая і развіцця кантынентальных раёнаў краіны. «Менталітэт халоднай вайны» па-ранейшаму глыбока ўкараніўся сярод некаторых людзей на Захадзе і ў Злучаных Штатах, што выклікае трывогу. Сянганскага праблема будзе вырашана сіламі адміністрацыі САР і яго сямімільённым насельніцтвам пры падтрымцы цэнтральнага ўрада, і тут ў апоры на ўнутраныя раёны няма нічога заганнага. Развіццё Аамэня - у дадзеным выпадку выдатны прыклад. Прайшло 20 гадоў з моманту вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая, яго эканоміка квітнее, аб'ём ВУП вырас больш чым у 9 разоў. Простыя грамадзяне і чыноўнікі адміністрацыі поўныя ўпэўненасці ў выдатнай будучыні. На іх думку, кантынентальны Кітай - гэта апора, бо тут ёсць шмат магчымасцей для развіцця. Людзі там лічаць, што трэба атрымаць урокі з падзей у Сянгане, шанаваць мір і стабільнасць, не дапусціць хаосу. Дзякуючы падзеям у Сянгане я ўсвядоміў, што бура пройдзе, але варта асвоіць і ўсім як след паразважаць, як мага раней прыняць своечасовыя меры для вырашэння розных праблем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040