Дырэктар МВФ павысіла прагноз развіцця кітайскай эканомікі ў 2020-м
  2019-12-18 16:30:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева падвысіла прагноз развіцця кітайскай эканомікі ў 2020 годзе да 6%. Кастрычніцкі прагноз МВФ прыводзіў лічбу ў 5,8%.

У інтэрв'ю выданню Caixin Георгіева адзначыла, што пазітыўнае змяненне прагнозу звязана з тым, што 13 снежня ЗША і КНР узгаднілі тэкст першага этапу гандлёвага пагаднення. Гэты дакумент, у прыватнасці, мяркуе, што ЗША пачнуць паступовае скарачэнне і адмен імпартных тарыфаў на тавары з Кітая. Кітай, у сваю чаргу, пагадзіўся нарошчваць аб'ёмы імпарту са Злучаных Штатаў, перш за ўсё - сельскагаспадарчай прадукцыі.

"Разам з тым, гэта ўсяго толькі гандлёвае перамір'е, а нам патрэбны гандлёвы мір", - адзначыла дырэктар-распарадчык МВФ, выказаўшы спадзяванне на тое, што перамовы па другім этапе амерыкана-кітайскага гандлёвага пагаднення пачнуцца як мага хутчэй.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040