Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі САР Аамэнь Цуй Шыанем
  2019-12-19 09:43:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 17 снужня ў другой палове дня прыбыў у Аамэнь для ўдзелу ва ўрачыстым сходзе з нагоды 20-й гадавіны вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая, а таксама ў цырымоніі ўступлення на пасаду складу адміністрацыі САР Аамэнь 5-га склікання. Ён таксама правядзе інспекцыю раёна.

Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі САР Аамэнь Цуй Шыанем, які пакідае пост кіраўніка спецыяльнага адміністрацыйнага раёна. Ён заявіў, што цэнтральны ўрад цалкам ухваляе добрасумленную працу Цуй Шыаня на пасадзе кіраўніка адміністрацыі на працягу апошніх дзесяці гадоў.

Падчас сустрэчы Сі Цзіньпін адзначыў, што пад кіраўніцтвам Цуй Шыаня адміністрацыя Аамэня ў поўнай меры і няўхільна прымянала прынцып "адна краіна, дзве сістэмы", строга выконвала Канстытуцыю і Асноўны закон КНР аб САР Аамэнь у ажыццяўленні кіравання і ўпэўнена і ў прагматычным ключы кіравала Аамэнем на працягу апошняга дзесяцігоддзя, умацаваўшы стабільнасць у САР.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што Цуй Шыань працягне клапаціцца аб развіцці краіны ў цэлым і Аамэня у прыватнасці, будзе актыўна падтрымліваць новага кіраўніка адміністрацыі і саму адміністрацыю ў кіраванні на аснове закона, а таксама будзе працягваць уносіць свой уклад у рэалізацыю прынцыпу "адна краіна, дзве сістэмы".

Цуй Шыань выказаў глыбокую ўдзячнасць Сі Цзіньпіну і цэнтральнаму ўраду за іх клопат пра Аамэнь і за іх давер і падтрымку, якая была аказана яму асабіста. Паводле яго слоў, дзякуючы магутнай падтрымцы цэнтральнай улады адміністрацыя Аамэня і прадстаўнікі ўсіх колаў мясцовай грамадскасці за апошнія гады прыклалі сур'ёзныя намаганні для росту росквіту і ўмацавання стабільнасці ў Аамэне. Цуй Шыань выказаў падтрымку новай адміністрацыі САР Аамэнь у яе кіраўніцтве на аснове закона і гатоўнасць прадоўжыць уносіць свой належны ўклад у развіццё Аамэня і краіны ў цэлым. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040