Гісторыя Сі Цзіньпіна і Аамэня: клопат пра мясцовых жыхароў
  2019-12-19 10:14:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20 снежня будзе адзначацца 20-я гадавіна вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая. 20 гадоў таму ў краіне была папулярная песня «Сямёра сыноў», прысвечаная вяртанню Аамэня ва ўлонне Радзімы. Праз 20 гадоў студэнты са Школы Хаацзян адправілі ліст старшыні КНР, у якім падзяліліся сваім разуменнем словазлучэння «маці-Радзіма». У адказ Сі Цзіньпін напісаў: "Песня распавядае пра тое, як падарожнік, пакінуўшы дом, моцна засумаваў без маці. Гэта вельмі кранальна! На працягу 20 гадоў аблічча Аамэня ў корані змянілася, узровень жыцця мясцовых жыхароў таксама прыкметна павысіўся. Радзіма-надзейны заступнік Аамэня. Тое, што вы гэта ўсвядомілі яшчэ ў дзяцінстве, мяне вельмі радуе".

За мінулыя 10 гадоў Сі Цзіньпін двойчы наведваў Аамэнь, каб непасрэдна даведацца пра жыццё жыхароў маленькага горада і яго сацыяльна-эканамічным развіцці.

У 2014, з нагоды 15-га годдзя вяртання Аамэня ва ўлонне Радзімы, Сі Цзіньпін здзейсніў інспекцыю ў самы вялікі грамадска-жылы комплекс рэгіёну "Шыпайвань". Там ён пазнаёміўся з сям'ёй Тань Юйэ, якая перасялілася ў новую добраўпарадкаваную кватэру 8 месяцаў таму. Кіраўнік дзяржавы тады парадаваўся за аамэньцаў:

«У гэтай кватэры пануе цёплая і яркая атмасфера. Заўсёды ёсць надзея, калі ўсе члены сям'і збіраюцца разам! У вас будзе яшчэ больш цудоўная будучыня».

Падчас той жа паездкі Сі Цзіньпін наведаў дом аднаго з работнікаў порта Лян Чжыхуа. Старшыня КНР падарыў сям'і вазу і посуд, зробленыя ў калысцы фарфору - у Цзіндэчжэне:

"Лян, гэта табе сувенір. Жадаю табе і ўсёй сям'і лепшага жыцця, а дзецям-моцнага здароўя, добрай будучыні і новых поспехаў"»

Цэнтр паслуг пажылым людзям "Іцзюнь" заснаваны ў 2007 годзе. Сі Цзіньпін пабываў тут у студзені 2009-га. З нагоды свята месяца сёлета 30 жыхароў цэнтра напісалі ліст старшыні, у якім яны распавялі пра змену ў Аамэне пасля вяртання на радзіму, выказалі свой гонар быць кітайцамі і рашучасць перадаваць аамэньскі дух, сутнасць якога-любіць Радзіму і Аамэнь.

Напярэдадні свята двайной дзявяткі Сі Цзіньпін напісаў зваротны ліст гэтым людзям. Ён адзначыў, што як сучаснікі Новага Кітая, яны сталі сведкамі грандыёзных змяненняў у краіне на працягу апошніх дзясяткаў гадоў і паспяховага вопыту ўкаранення ў раёне палітыкі «адна дзяржава, два лады». Кіраўнік КНР заклікаў працягваць прыкладаць намаганні і ўносіць уклад у развіццё Аамэня, дзяліцца з маладым пакаленнем гісторыяй да і пасля вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая, наказваць маладых людзей перадаваць аамэньскі дух, актыўна ўдзельнічаць у фарміраванні "вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь і сваімі рукамі стварыць Аамэню больш цудоўную будучыню.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040