Кітай і Індыя правялі сустрэчу спецпрадстаўніка па пагранічных пытаннях
  2019-12-23 10:23:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22-я сустрэча спецпрадстаўнікоў Кітая і Індыі па пагранічных пытаннях адбылася 21 снежня ў Нью-Дэлі пад сумесным старшынствам міністра замежных спраў КНР Ван І і саветніка па нацыянальнай бяспецы Індыі Аджы Давала.

Падчас сустрэчы Ван І паведаміў, што штогадовая сустрэча спецыяльных прадстаўнікоў -- асноўны канал для абмеркавання Кітаем і Індыяй памежных пытанняў і адначасова найважнейшая платформа для стратэгічнай камунікацыі паміж двума бакамі. Абодва бакі павінны ў адпаведнасці з дасягнутымі прынцыповымі палітычнымі пагадненьнямі актыўна падтрымліваць перамовы па пагранічных пытаннях, распрацоўваць і прымаць "дарожныя карты" па перамовах для стварэння рамак рашэння ўказаных пытанняў з тым, каб знайсці справядлівы варыянт вырашэння памежных праблем. Разам з тым, бакі павінны спрыяць правядзенню кансультацый, якія прынясуць плён ужо ў бліжэйшы час, узмацняць меры па пабудове даверу і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў прыгранічных абласцях, разам стаяць на варце міру і спакою ў прыгранічных раёнах.

Ван І заявіў, што Кітай і Індыя знаходзяцца на ключавым гістарычным этапе адраджэння нацыі і дзяржаўнага будаўніцтва і валодаюць шырокімі агульнымі стратэгічнымі інтарэсамі. Бакі павінны і далей умацоўваць узаемадзеянне і камунікацыю, разам абараняць ідэі роўнасці і справядлівасці, ахоўваць законныя правы і інтарэсы ўсіх краін, якія развіваюцца. У наступным годзе спаўняецца 70 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Індыяй, і той год павінен стаць найважнейшым момантам для таго, каб, успадкоўваючы дасягненні мінулага, даць двухбаковым сувязям дарогу ў будучыню. Бакі павінны падтрымліваць кантакты на вышэйшым узроўні і структурны дыялог, паглыбляць практычнае супрацоўніцтва, а таксама арганізаваць мерапрыемствы ў гонар 70-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін, забяспечыць развіццё двухбаковых адносін у правільным рэчышчы.

Аджы Давал адзначыў, што кітайскі і індыйскі лідары прыўнеслі новыя перспектывы і стратэгічны падыход да развіцця двухбаковых адносін і вырашэння памежных праблем. Бакі павінны ў поўным аб'ёме выконваць найважнейшыя пагадненні, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх краін, умацоўваць стратэгічную камунікацыю, паглыбляць палітычны давер і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, імкнуцца да найхутчэйшага вырашэння індыйска-кітайскіх пытанняў шляхам дыялогу і кансультацый, спрыяць развіццю індыйска-кітайскіх адносін.

У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся заўвагамі, якія тычацца першых вынікаў перамоў па пагранічных пытаннях, а таксама дасягнулі ўзаемаразумення адносна мер па ўмацаванні даверу, дамовіліся аб распрацоўцы правілаў кантролю ў мэтах захавання міру і спакою ў прыгранічных абласцях, ўзмацненні кантактаў і ўзаемадзеяння паміж службамі памежнай аховы дзвюх краін, стварэнні гарачай лініі для сувязі паміж адпаведнымі падраздзяленнямі ўзброеных сіл дзвюх краін, стварэнні большай колькасці месцаў для пагранічных сустрэч, пашырэнні трансгранічнага гандлю і абмену спецыялістамі. Бакі ўзгаднілі правядзенне ў наступным годзе ў Кітаі 23-й сустрэчы спецпрадстаўнікоў Кітая і Індыі па пагранічных пытаннях. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040