У Кітаі прайшла нарада па распрацоўцы планаў па працы на вёсцы
  2019-12-23 16:02:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне прайшла Цэнтральная нарада па працы на вёсцы, дзе была акрэслена "дарожная карта" па працы ў галіне сельскай гаспадаркі, вёскі і сялянства на наступны год.

На нарадзе было вывучана выступленне Сі Цзіньпіна, з якім ён выступіў на пасяджэнні ПК Палітбюро ЦК КПК па пытаннях сельскай гаспадаркі і сялянства.

У 2020 годзе работа ў галіне сельскай гаспадаркі, вёскі і сялянства ў значнай ступені вызначыць якасць кітайскай кампаніі па барацьбе з беднасцю, а таксама паспяховасць яе мэтаў па ўсебаковым стварэнні грамадства ўмеранага росквіту, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён дадаў, што барацьба супраць беднасці не спыніцца да таго часу, пакуль не будзе дасягнута перамога. Будуць зроблены намаганні па аб'яднанні рэсурсаў, прыняты мэтанакіраваныя меры па ўмацаванні слабых звёнаў працы ў галіне сельскай гаспадаркі, вёскі і сялянства. Сі Цзіньпін заклікаў мясцовыя органы ўлады браць на сябе адказнасць і падтрымліваць энтузіязм сялян у адносінах да вытворчасці збожжа. Неабходна паляпшаць развіццё партыйных арганізацый нізавога ўзроўню і адначасова з гэтым абагульняць плённыя вынікі агульнапартыйнага навучання, сказаў Сі Цзіньпін.

Удзельнікі нарады адзначылі, што неабходны намаганні па актывізацыі развіцця сельскай інфраструктуры і водазабеспячэння, а таксама паляпшэнне ўмоў жыцця ў сельскай мясцовасці. Адзначана неабходнасць намаганняў па актывізацыі развіцця адукацыі, медыцынскага абслугоўвання, сацыяльнага забеспячэння, культурных мерапрыемстваў і абароны навакольнага асяроддзя. Неабходна развіваць галіны прамысловасці, здольныя павысіць даходы сельскіх жыхароў, а ўсе кваліфікаваныя работнікі будуць заахвочвацца да вяртання ў сельскую мясцовасць.

На нарадзе таксама адзначылі, што будзе аптымізавана зямельная палітыка ў галіне развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, а пілотная рэформа сістэмы калектыўных правоў уласнасці ў сельскіх раёнах будзе развівацца ва ўсёй краіне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040