Кітай з 1 студзеня знізіць пошліны на 850 відаў імпартных тавараў
  2019-12-23 16:03:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай з 1 студзеня 2020 года скарэкціруе пошліны на імпарт. З мэтай яго пашырэння і ўзмацнення патэнцыялу па пашырэнні маштабу ўвозу ў краіну прадукцыі з-за мяжы са студзеня 2020 года пошліны на больш чым 850 відаў тавараў будуць зменены і стануць ніжэйшымі. Пра гэта паведаміў Камітэт па мытных тарыфах Дзяржсавета КНР.

Згодна з пагадненнямі свабоднага гандлю, падпісаным Кітаем з адпаведнымі краінамі, у 2020 годзе Кітай працягне ўводзіць канвенцыйныя тарыфы на часткі прадукцый з 23 краін. Акрамя гэтага, Кітай яшчэ больш знізіць пошліны на тавары з такіх краін, як Новая Зеландыя, Перу, Коста-Рыка, Швейцарыя, Ісландыя, Сінгапур, Аўстралія, Рэспубліка Карэя, Грузія, Чылі, Пакістан і краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.

Па паведамленні Камітэта па мытных тарыфах, новыя меры будуць спрыяць зніжэнню сабекошту імпартных тавараў, фарміраванню новай сістэмы эканомікі адкрытага тыпу на больш высокім узроўні, павышэнню ўзроўню знешняй адкрытасці і забеспячэнню высакаякаснага развіцця гандлю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040