Пекін пашырыць адкрытасць нафтагазавага сектара для прыватнага бізнесу
  2019-12-24 10:19:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рынак нафтагазавых рэсурсаў для прыватных кампаній у Кітаі стане яшчэ больш даступным. Больш магчымасцей будзе прадастаўлена ў разведцы, распрацоўцы, перапрацоўцы і збыце паліўнай сыравіны, у імпарце сырой нафты і экспарце нафтапрадуктаў, у будаўніцтве інфраструктуры, звязанай з захоўваннем і трубаправоднай транспарціроўкай нафты, прыроднага газу і нафтапрадуктаў.

Гэтым напрамкам меры аптымізацыі дзелавога асяроддзя ў КНР не абмяжоўваюцца. Кітайскаму бізнесу праз удзел у акцыянерным капітале стане больш даступны сектар тэлекамунікацыйных паслуг, а таксама вытворчасць, размеркаванне і продаж электраэнергіі ў якасці ўладальнікаў кантрольнага пакета акцый або з дапамогай долевага ўдзелу.

Заяўленая мэта ўрада -- раскрываць патэнцыял прыватных кампаній і спрыяць справядлівай канкурэнцыі. Зрабіць гэта плануецца таксама далейшым зніжэннем падаткаў і павышэннем ступені абароны прыватных фірмаў з боку праваахоўных органаў і сістэмы правасуддзя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040