Карэкціроўка Кітаем імпартных тарыфаў стымулюе стварэнне адкрытай сусветнай эканомікі
  2019-12-24 16:52:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях Камітэт па мытных пошлінах пры Дзяржсавеце КНР паведаміў, што з 1 студзеня 2020 года Кітай будзе карэктаваць імпартныя тарыфы на шэраг тавараў у мэтах забеспячэння высакаякаснага развіцця гандлю. Гэтыя крокі паказваюць, што Кітай нязменна прасоўвае рэформы і адкрытасць, высакаякаснае развіццё эканомікі, а таксама стымулюе стварэнне адкрытай сусветнай эканомікі.

З мэтай стымулявання імпартнага патэнцыялу і аптымізацыі яго структуры, Кітай будзе ўводзіць часова устаноўленыя імпартныя тарыфы на больш чым 850 найменняў тавараў, якія будуць ніжэй мытных тарыфаў для краін, якія карыстаюцца рэжымам найбольшага спрыяння.

Краіна ўвядзе або знізіць часова ўстаноўленыя імпартныя тарыфы на харчовыя тавары, уключаючы замарожаную свініну, замарожаныя авакада і г.д. Для задавальнення паўсядзённага попыту кітайскіх спажыўцоў на імпартныя тавары, якія характарызуюцца як адносна дэфіцытныя ці экзатычныя.

Акрамя таго, для нарошчвання імпарту перадавых тэхналогій, абсталявання і камплектуючых, а таксама ў мэтах падтрымкі развіцця высокатэхналагічных галін прамысловасці, будуць уведзены новыя мытныя тарыфы ці зніжаны дзейсныя мытныя тарыфы на фераніобій, шматкампанентныя інтэгральныя мікрасхемы.

Акрамя гэтага, новыя або зніжаныя пошліны будуць уведзены на імпарт некаторых відаў драўніны і папяровай прадукцыі.

Пачынаючы з 1 ліпеня 2020 года, у Кітаі стартуе пяты этап зніжэння тарыфаў для краін, якія карыстаюцца рэжымам найбольшага спрыяння, у дачыненні да 176 найменняў інфармацыйна-тэхналагічных прадуктаў, пры гэтым ён унясе карэктывы ў часова ўстаноўленыя імпартныя тарыфы на частку інфармацыйна-тэхналагічных прадуктаў.

Карэкціроўкі тарыфаў дапамогуць лепш задаволіць жыццёвыя патрэбы народа, садзейнічаць развіццю высокатэхналагічнай індустрыі і падняць адкрытасць знешняму свету на больш высокі ўзровень.

Гэта, у першую чаргу, звязана з улікам паўсядзённых патрэбаў народа. Варта адзначыць, што пасля карэкціроўкі стаўка імпартнага тарыфу на замарожаную свініну будзе зніжана з 12% да 8%. У апошні час пад уплывам такіх фактараў, як эпідэмія афрыканскай чумы свіней, цэны на свініну ў Кітаі выраслі. У краіне былі прынятыя розныя меры для забеспячэння паступовай стабілізацыі паставак свініны і рынкавых коштаў. Змена імпартнай пошліны з'яўляецца адной з гэтых комплексных мер.

Па выніках перамоў па пашырэнні сферы пагаднення па інфармацыйных тэхналогіях у рамках СГА, Кітай з 1 ліпеня наступнага года ажыццявіць пяты этап зніжэння падатковай стаўкі па рэжыму найбольшага спрыяння для 176 прадуктаў інфармацыйных тэхналогій. Інсайдэры заяўляюць, што Кітай з'яўляецца буйной краінай імпарту і экспарту прадукцыі інфармацыйных тэхналогій, на долю якой прыпадае чвэрць сусветнага маштабу. Зніжэнне тарыфаў дасць магчымасць значна паменшыць сабекошт для кампаній, якія займаюцца імпартам тавараў, тым самым падвысіўшы іх канкурэнтаздольнасць і спрыяючы іх якаснаму развіццю ў будучыні.

Ёсць падставы меркаваць, што Кітай з велізарным рынкам і растучым спажывецкім патэнцыялам становіцца ўсё больш адкрытым. Кітай дае велізарную пляцоўку для высакаякаснай прадукцыі з розных краін свету, дзеліцца з рознымі краінамі, асабліва краінам, якія развіваюцца, вопытам і магчымасцямі хуткага развіцця Кітая, стымулюе развіццё сусветнай эканомікі, якая перажывае перыяд спаду.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040