Вырашальны загад Сі Цзіньпіна пра знішчэнне беднасці
  2019-12-27 16:06:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2019 год гуляе рашаючую ролю ва ўсёабдымным будаўніцтве сярэднезаможнага грамадства. У 2020 годзе будуць выкананы прызначаныя задачы па інтэнсіўнай ліквідацыі галечы. За адыходзячы год генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін пакінуў свой след у самых розных раёнах краіны, каб спусціць дырэктыву на першай лініі барацьбы супраць беднасці. На ўсіх пасяджэннях і мерапрыемствах ён падкрэсліваў прыярытэтнасць і неабходнасць атрымаць перамогу ў гэтай стратэгічна важнай барацьбе, непасрэдна звязанай з народным дастаткам.

«Органы розных раёнаў абавязаны дамагчыся прызначаных мэтаў, прыкласці ўсе намаганні да пераадолення крайняй галечы, вырашыць праблемы ў сферы абавязковай адукацыі, медыцынскага абслугоўвання, жылля і бяспекі пітной вады, якія стаяць перад малазабяспечанымі слаямі насельніцтва, вывесці з-за рысы галечы усіх жыхароў сельскай мясцовасці. Яны павінны адначасова з жыхарамі іншых раёнаў уступіць у сярэднезаможнае грамадства ».

- Указанні Сі Цзіньпіна аб інтэнсіўнай ліквідацыі галечы, 17 кастрычніка 2019 года, напярэдадні 6-га нацыянальнага Дня дапамогі бедным у Кітаі

«Вызваленне ад галечы сялян - гэта толькі першы крок. Іншым не менш важным момантам стане захаванне дасягнутых поспехаў. Нельга неадкладна спыніць аказанне дапамогі. Варта шляхам развіцця адпаведных індустрый і калектыўнай гаспадаркі забяспечыць пражыванне, працаўладкаванне і даходы тых людзей, якія перасяліліся ў іншыя раёны ».

- З выступлення падчас інспекцыі ў правінцыю Ганьсу, якая прайшла 19-22 жніўня 2019 года

«Трэба прытрымлівацца прынцыпаў «прыняць рашэнні ў залежнасці ад мясцовых умоў і палажэнні развіцця розных вёсак, сельскагаспадарчае развіццё павінна прынесці сялянам рэальную выгаду ».

- З выступлення падчас інспекцыйнай паездкі ў аўтаномны раён Унутраная Манголія, якая прайшла 15-16 ліпеня 2019 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040