Сі Цзіньпін запрашае ў Кітай гасцей з усяго свету
  2019-12-31 10:33:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Найбольш знамянальныя моманты кітайскай дыпламатыі ў адыходзячым 2019 годзе: чатыры мерапрыемствы, праведзеныя Кітаем сваімі сіламі, чатыры дзяржвізіты кіраўніка краіны, звыш сотні розных мерапрыемстваў двухбаковага і шматбаковага фарматаў.

4 лістапада ў шанхайскім рэстаране «Свет» старшыня КНР Сі Цзіньпін даў банкет у гонар гасцей 2-й Кітайскай міжнароднай выставы імпартных тавараў. Сі Цзіньпін тады сказаў: «Гісторыя развіцця Кітая дала нам дакладна зразумець, што Кітай можа станавіцца лепшым толькі тады, калі свет таксама развіваецца ў лепшым выглядзе і напрамку. На імпартнай выставе мы гандлюем таварамі і паслугамі, абменьваемся дасягненнямі і ідэямі. Вітаем гасцей з самых розных краін і гатовы аб'ядноўваць намаганні бакоў для дасягнення ўзаемнага выйгрышу, каб задаволіць імкненні розных народаў да больш выдатнага жыцця!» Кітай прыняў рашэнне праводзіць выставы імпартных тавараў з мэтай далейшага павышэння ўзроўню знешняй адкрытасці, прадэманстраваўшы рашучасць у справе яшчэ большага адкрыцця свайго рынку знешняму свету. Сі Цзіньпін асабіста паклапаціўся пра правядзенне выставачных мерапрыемстваў, высунуў планы і прапановы. На цырымоніі адкрыцця, якая прайшла 5 лістапада, Сі Цзіньпін зрабіў запрашэнне свету: «Сардэчна запрашаем у Кітай - краіну з неверагодна велізарным рынкам!»

У 2019 годзе Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з замежнымі гасцямі неаднаразова казаў пра палітыку рэформаў і адкрытасці: «40-гадовая практыка з моманту пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці усяліла ў нас веру ва ўласныя сілы. Гэта непахісны курс Кітая, з якога немагчыма сысці і нельга запавольваць крокі. Чым больш перашкод, якія ставяць перад намі знешнія сілы, тым больш цвёрда мы будзем рухацца насустрач цяжкасцям і працягваць пашыраць адкрытасць у эканамічнай сферы. Усе словы Кітая застаюцца вернымі, мы абавязкова выканаем усе свае абяцанні».

Адкрытасць кітайскага рынку працягвае пашырацца. Міністр замежных спраў КНР Ван І на днях заявіў, што за 2019 год Кітай на аснове прынцыпаў узаемавыгады прыняў эфектыўныя меры па пашырэнні знешняга адкрытасці і зрабіў новы ўклад у абарону свабоднага гандлю і стварэнне сусветнай эканомікі адкрытага тыпу. У надыходзячым годзе краіна будзе арыентавацца на актывізацыю супрацоўніцтва і сувязяў з яшчэ большай колькасцю дзяржаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040