«Адзін пояс і адзін шлях» у 2019 г. - ад «контурнага малюнка» да «дбайнага пэндзля»
  2019-12-31 14:33:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2019 год стаў шостым для праектаў «Аднаго пояса і аднаго шляху». Адкрыеш дыпламатычны каляндар старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў гэтым годзе, заўважаеш, што з пачатку і да канца года, ад шматбаковых форумаў да двухбаковых сустрэч, ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях» была адной з важных тэм.

У мінулым годзе Сі Цзіньпін падчас сваіх насычаных камандзіровак шмат разоў прыязджаў на месца праектаў і засьведчыў значны прагрэс сумесных праектаў у рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху». У Францыі Сі Цзіньпін прысутнічаў на цырымоніі старту Фонду кітайска-французскага супрацоўніцтва на рынках трэціх бакоў, у Таджыкістане прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця новага будынка парламента і ўрада Таджыкістана, збудаваных з дапамогай Кітая. Ініцыятыва з боку Кітая сапраўды прыносіць рэальны эфект: па стане на канец 2018 года рэзідэнты замежных зон эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва, пабудаваных Кітаем у краінах «Аднаго пояса і аднаго шляху», заплацілі 2,4 мільярда долараў падаткаў і стварылі 270 тысяч працоўных месцаў.

Ад «контурнага малюнка» да «дбайнага пэндзля», у 2019 годзе Кітай зноў прадэманстраваў усяму свету рашучасць супрацоўнічаць і дзяліцца магчымасцямі развіцця.

5 лістапада 2019 года Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця другой Міжнароднай выставы імпарту абвясціў пра пяць мераў рэформаў і адкрытасці, надаўшы новы імпульс міжнароднаму супрацоўніцтву наступнага этапу ў рамках ініцыятывы «Аднаго пояса і аднаго шляху». «Па-першае, пашырыць доступ замежных інвестыцый у больш шырокіх галінах. Па-другое, умацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва ў абароне інтэлектуальнай уласнасці. Па-трэцяе, павялічыць імпарт тавараў і паслуг. Па-чацвёртае, больш эфектыўна каардынаваць міжнародную макраэканамічную палітыку. Па-пятае, надаваць больш увагі рэалізацыі палітыкі адкрытасці знешняму свету ».

Сёлета Кітай зноў прадэманстраваў свету шчырасць у жаданні супрацоўніцтва і сумеснага выкарыстання магчымасцяў развіцця: да канца кастрычніка агульная колькасць грузавых цягнікоў «Кітай-Еўропа» дасягнула амаль 20 тысяч; са студзеня па верасень агульны аб'ём імпарту і экспарту паміж Кітаем і краінамі «Аднаго пояса і аднаго шляху» склаў каля 950 мільярдаў долараў ЗША, а нефінансавыя прамыя інвестыцыі ў праекты ў гэтых дзяржавах перавысілі 10 мільярдаў долараў ЗША.

Як сказаў Сі Цзіньпін, кола сяброў сумеснага будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху» увесь час пашыраецца, партнёраў усё больш і больш, якасць супрацоўніцтва павышаецца, перспектыва развіцця бесперапынна паляпшаецца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040